Арман Барэль (фр.: Armand Borel; 21 мая 1923, Ла-Шо-дэ-Фон, кантон Нёўшатэль, Швейцарыя11 жніўня 2003, Прынстан, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — швейцарскі матэматык.

Арман Барэль
Род дзейнасці матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 21 мая 1923(1923-05-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2003(2003-08-11)[1][2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Арман Барэль

Навучаўся ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, вучань Хайнца Хопфа. З 1949 Барэль пераязджае ў Парыж, дзе становіцца вучнем Жана Лерэ.

Асноўныя працы Барэля ляжаць у галіне алгебры, у асаблівасці тэорыі груп Лі, дзе ён ужыў спектральныя паслядоўнасці Лерэ да пытанняў тапалогіі груп Лі, алгебраічнай геаметрыі, асабліва ў тэорыі алгебраічных групаў, дзе ён плённа супрацоўнічаў з Жакам Тытсам (у прыватнасці за гэтыя працы Тытс атрымаў у 2008 годзе Абелеўскую прэмію) і алгебраічнай тэорыі лікаў.

А.Барэль быў пляменнікам іншага выбітнага матэматыка — Э.Барэля, але ніякіх адносін з ім не падтрымліваў.

Удзельнік знакамітай групы "Нікаля Бурбакі", прычым адзін з нямногіх яе ўдзельнікаў — не французаў.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Armand Borel // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.ias.edu/scholars/armand-borel
  4. а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Спасылкі правіць