Армен Мікалаевіч Габузаў

Армен Мікалаевіч Габузаў (23 кастрычніка 1906, г. Гянджа, Азербайджан — 30 студзеня 1999, г. Санкт-Пецярбург) — урач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1962). У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург марскога ваеннага шпіталя Паўночна-Заходняга фронту.

Армен Мікалаевіч Габузаў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1906(1906-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1999(1999-01-30) (92 гады)
Месца смерці
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1961)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыў Бакінскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1929).

Працаваў у Азербайджанскім медыцынскім інстытуце (1928—1938, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), 2-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1938—1939, асістэнт кафедры анатоміі), Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце (1939, 1946, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Новасібірскім медыцынскім інстытуце (1946—1951, загадчык кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1952—1959, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1959—1981, загадчык кафедры нармальнай анатоміі).

Навуковыя інтарэсы: агнястрэльныя пашкоджанні кісці; анатомія кровазвароту мозгу; узроставыя змены венаў галаўнога мозгу, мачавога пузыра і прастаты; тапографа-анатамічныя асаблівасці падкоркавых ядраў канцавога мозгу.

Узнагароды правіць

Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Возрастные особенности подкорковых ядер головного мозга человека и изменения артериальной системы этих ядер у животных после повреждения различных участков коры больших полушарий : диссертация … доктора медицинских наук / Армен Николаевич Габузов. — Ленинград, 1958.
  • Габузаў Армен Мікалаевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 281. — 608 с.: іл., карты.
  • Габузаў Армен Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Габузов Армен Николаевич // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 11—12. — Информация: место рождения — г. Караклис [Ванадзор], Армения.
  • Габузов Армен Николаевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 52—53.