Армянская кухня — нацыянальная кухня армянскага народа. Для яе характэрны вастрыня і пікантнасць страў, ужыванне вялікай колькасці солі і высокая канцэнтрацыя супаў. Вялікае ўжыванне солі спецыялісты тлумачаць кліматычнымі ўмовамі.

Лаваш
Культура Арменіі
Літаратура
Архітэктура
Музыка
Тэатр
Танец
Адзенне
Дыван
Мініяцюра
Выяўленчае
мастацтва
Міфалогія
Кнігадрукаванне
Адукацыя
Кіно
Каляндар
Сістэма злічэння
Права
Кулінарыя

Адна з любімых закусак — армянская каўбаса суджук — утрымлівае часнок, перац, карыцу і іншыя вострыя прыправы, дзякуючы якім каўбаса набывае характэрны пах і смак.

З мясных прадуктаў перавага аддаецца ялавічыне і бараніне, свініна выкарыстоўваецца рэдка. Высока цэніцца рыба. Папулярная далма (галубцы) — загорнутая ў вінаграднае лісце начынка з мяснога фаршу, рысу і зеляніны. Традыцыйная страва — шашлык, а найбольш любімая — кюфта, пругкія мясныя шарыкі, якія з’яўляюцца адным з кампанентаў у супы.

Для прыгатавання розных страў шырока выкарыстоўваюць муку і крупы. З мукі гатуюць своеасаблівы від локшыны — арышту, з пшанічнай мукі — кашу з мясам курыцы — харысу. Папулярны пловы з рысу.

На кожным стале Арменіі ганаровае месца займае нацыянальны хлеб — лаваш, які ўяўляе сабой тонкія аладкі, выпечаныя на сценках тандыра — круглай глінянай печы. У многіх раёнах рэспублікі захаваўся старажытны звычай выпякаць восенню лаваш пра запас на некалькі месяцаў. Яго высушваюць, складаюць стосікам і ў такім выглядзе захоўваюць. Сухі лаваш увільгатняюць вадой, хаваюць на паўгадзіны пад ручніком, і ён зноў робіцца мяккім.

У Арменіі любяць печыва: найбольш папулярныя гата — круглая салодкая аладка з падрумяненай мучной начынкай і пухлава — з арэхавай начынкай. Не застаюцца па-за ўвагай і іншыя прысмакі.

У харчаванні часта выкарыстоўваюць фасолю, рыс, гарох.

Сярод малочна-кіслых напояў папулярны мацун, прыгатаваны з каровінага, авечага малака або малака буйваліцы. Разведзены вадой мацун добра асвяжае ў гарачы дзень.

У якасці салодкай стравы шырока ўжываюць алані — высушаныя персікі, начыненыя замест выдаленай костачкі арэхавай дробкай з цукровым пяском.

Істотнае месца ў харчаванні займаюць розная садавіна: грушы, яблыкі, вінаград, слівы, абрыкосы, кізіл, дыні, кавуны і інш.

З вінаграднага соку рыхтуюць дашаб — духмяны сіроп цёмна-вішнёвага колеру, які мае лячэбныя ўласцівасці.

Армяне прытрымліваюцца наступнага рэжыму харчавання: лёгкі сняданак, лёгкі абед і каларыйная вячэра (50-60 % дзённага рацыёну).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Армянская кухня
  • Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.