Арнальд Руйтэль

эстонскі палітык

А́рнальд Ру́йтэль (эст.: Arnold Rüütel; 10 мая 1928, вострав Саарэмаа) — эстонскі палітык, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1983—1990), Прэзідэнт Эстоніі (2001—2006).

Арнальд Руйтэль
эст.: Arnold Rüütel
Сцяг3-і Прэзідэнт Эстоніі
8 кастрычніка 2001 — 9 кастрычніка 2006
Кіраўнік урада Март Лаар, Сійм Калас, Юхан Партс, Андрус Ансіп
Папярэднік Ленарт Меры
Пераемнік Тоамас Хендрык Ільвес
Сцяг13-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Эстоніі Сцяг
15 сакавіка 1990 — 6 кастрычніка 1992
Папярэднік Эн-Арна Аўгуставіч Сілары
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг11-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
8 красавіка 1983 — 15 сакавіка 1990
Папярэднік Іван Густававіч Кэбін
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 10 мая 1928(1928-05-10) (95 гадоў)
Саарэмаа, Эстонія
Жонка Інгрыд Руйтэль
Веравызнанне агнастыцызм
Партыя Народны Саюз Эстоніі
Член у
Адукацыя
Прафесія аграном
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды

Эстонія:

Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу (Эстонія)
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі на у
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі на у

СССР:

Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Іншых краін:

Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Найвышэйшая ступень ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Вялікі крыж на ланцугі ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Вялікі крыж на ланцугі ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Вялікі крыж ордэна Сокала
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
Мальтыйскі Нацыянальны ордэн Заслуг Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга і мяча, Партугалія
Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга і мяча, Партугалія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эканаміст правіць

Скончыў сельскагаспадарчае вучылішча Янэда і працаваў у 19491950 гадах у сельскагаспадарчым аддзеле адміністрацыі Саарэмаа. У 19551957 гадах выкладаў у Інстытуце Сельскагаспадарчае Тэхнікі ў Тарту. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду рэктара Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі.

Палітычная кар'ера правіць

З 1977 года займаў розныя публічныя пасады ў Эстонскай ССР, з 1983 па 1990 гады быў старшынёй прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР.

29 сакавіка 1990 года абраны Старшынёй Вярхоўнага Савета ЭССР, гэты пост ён займаў да 6 кастрычніка 1992 года.

Дзейнасць Руйтэля шмат паспрыяла аднаўленню незалежнасці Балтыйскіх краін ад СССР, ён працаваў у складзе канстытуцыйнага сходу. Вылучыў сваю кандыдатуру на першых прэзідэнцкіх выбарах у 1992 годзе і атрымаў 43 % галасоў выбаршчыкаў (прэзідэнта ў Эстоніі выбірае калегія выбаршчыкаў), прайграўшы Ленарту Меры.

У 19942000 гадах Руйтэль быў старшынёй Эстонскай зямельнай народнай партыі (Maarahva erakond). У 1995 годзе абраны ў Парламент Эстоніі.

Ён быў актыўным прыхільнікам уступу Эстоніі ў ЕС.

Працягвае займацца навуковаю дзейнасцю. У 1991 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю па сельскай гаспадарцы. Руйтэль з'яўляецца сябрам Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі, ганаровым доктарам Бэнтлі Каледжа (ЗША), Хельсінкскага ўніверсітэта (Фінляндыя), Нацыянальнага сельскагаспадарчага ўніверсітэта Украіны. Руйтэлю належаць больш за сто навуковых прац.

Пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміна Ленарта Мэры, Руйтэль у 2001 годзе зноў абраны прэзідэнтам. У 2006 годзе прэзідэнтам стаў Тоамас Хендрык Ільвес.

Арнальд Руйтэль жанаты з Інгрыд Руйтэль, мае дзвюх дачок.

Узнагароды правіць

  • Ордэн Знак Пашаны (СССР, 1964)
  • Ордэн Леніна (СССР, 1971)
  • Ордэн Дружбы народаў (СССР, 1988)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (СССР)
  • Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу (Эстонія, 2001)
  • Ордэн Белай ружы Фінляндыі (Фінляндыя, 2001)
  • Ордэн Белага арла (Польшча, 2002)
  • Вялікі крыж ордэна Святога Олафа (Нарвегія, 2002)
  • Ордэн Заслуг (Мальта, 2003)
  • Вялікі ланцуг ордэна Інфанта дона Энрыке (Партугалія, 2003)
  • Ордэн Вітаўтаса Вялікага з ланцугом (Літва, 2004)
  • Вялікі крыж ордэна Сокала (Ісландыя, 2004)
  • Вялікі крыж на ланцугу Ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (Італія, 2004)
  • Ордэн Трох Зорак (Латвія, 2005)
  • Ордэн Падвойнага белага крыжа 1 класа (Славакія, 2005)
  • Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга (Партугалія, 2006)
  • Ордэн Дзяржаўнага герба на ланцугу (Эстонія, 2007)
  • Ордэн «Стара планіна» (Балгарыя)
  • Ордэн Зоркі Румыніі (Румынія)
  • Вялікі крыж ордэна Адольфа Насау (Люксембург)

Зноскі

Спасылкі правіць