Арсенапірыт (ад лац.: Arsenicum - мыш'як) — мінерал з класа сульфідаў складу FeAsS. Сінонімы: мыш'яковы калчадан, міспікель, тальгейміт.

Арсенапірыт
Пражылкі арсенапірыту ў пародзе
Формула FeAsS
Сінгонія Манаклінная
Колер Белы, светла-шэры
Колер рысы Чорная
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 5 - 6
Шчыльнасць 5,9 - 6,2 г/см³

Выкарыстанне правіць

Арсенапірыт — асноўная сыравіна для атрымання мыш'яку і яго злучэнняў. Адначасна з яго здабываюцца карысныя прымесі (кобальт і нікель).

Спасылкі правіць