Артазостра (стар.-перс.: Arta-zausri) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Дарыя I і Артыстоны.

Артазостра
перс.: Arta-zausri
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць V стагоддзе да н.э.
Бацька Дарый I
Маці Артыстона
Муж Мардоній[1]
Нацыянальнасць персіянка
Веравызнанне зараастрызм
Дзейнасць арыстакратка

Біяграфія правіць

Паводле Герадота, была выдадзеная замуж за Мардонія, сына Гобрыя, незадоўга да таго, як той узначаліў персідскае войска ў Фракіі і Македоніі. Магчыма, узгадваецца ў клінапісных таблічках, датаваных 498 да н.э., як «жонка Мардонія, дачка цара», якая атрымала грошы на паездку разам з Мардоніем і Радушнамуей (Ардушнамуей; магчыма, жонкай Мардонія). Некаторыя даследчыкі лічаць, што Радушнамуя і была той неназванай па імі жонкай Мардонія.

Магчыма, была маці сына Мардонія Артонта.

Зноскі