Артурс Фрынбэргс
А́ртурс Фры́нбэргс (лат.: Artūrs Frinbergs; 25 лютага 1916, Юрмала, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 5 верасня 1984, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латышскі камерны спявак (драматычны тэнар), оперны спявак, педагог, акцёр. Народны артыст СССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950). У 1946—1974 гадах саліст Тэатра оперы і балета Латвіі.
Артурс Фрынбэргс | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1984 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Краіна |
Расійская імперыя СССР |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак, акцёр |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Творчасць правіць
Валодаў яркімі вакальнымі і акцёрскімі данымі. Сярод партый: Грышка Куцярма («Паданне пра нябачны горад Кіцеж…» М. Рымскага-Корсакава), Самазванец («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Атэла («Атэла» Дж. Вердзі), Лаэнгрын, Тангейзер (аднайменнай оперы Р. Вагнера).
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх