Сэр А́ртур Ігна́цыус Ко́нан Дойл (22 мая 1859, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 7 ліпеня 1930, Кроўбара, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі пісьменнік, атрымаў найбольшую вядомасць дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Шолмса і Доктара Уатсана, якія сталі прарывам у галіне дэтэктыўнага жанру. Акрамя гэтага пісаў навуковую фантастыку, гістарычныя навелы, п’есы і г. д.

Артур Конан Дойл
Arthur Ignatius Conan Doyle
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Arthur Ignatius Conan Doyle
Дата нараджэння 22 мая 1859(1859-05-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1930(1930-07-07)[2][4][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Charles Altamont Doyle[d][5]
Маці Mary Foley[d][5]
Жонка Louisa Hawkins[d] і Jean Elizabeth Leckie[d]
Дзеці Mary Louise Conan Doyle[d], Alleyne Kingsley Conan Doyle[d], Denis Conan Doyle[d], Adrian Conan Doyle[d] і Jean Conan Doyle[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач, урач-пісьменнік, раманіст, эсэіст, драматург, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, аўтар дэтэктываў, пісьменнік, навэліст, гісторык
Кірунак Дэтэктыўныя апавяданні
Жанр Дэтэктыў
Прыгоды
Навуковая фантастыка
Біяграфія
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Order of Saint John рыцар-бакалаўр Order of the Medjidie Queen's South Africa Medal Knight of the Order of the Crown of Italy‎
Подпіс Выява аўтографа
conandoyleestate.com
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Эдынбургу ў сям’і ірландскіх католікаў, людзей мастацтва. Бацька будучага пісьменніка, Чарлз Алтамонт Дойл, ва ўзросце 22 гадоў ажаніўся з 17 гадовай Мэры Фоўлі, якая вельмі любіла кнігі. Пісьменнік згадваў у аўтабіяграфіі, што літаратуру палюбіў дзякуючы маці, а яго самыя яскравыя ўспаміны з дзяцінства — пра гісторыі, што яна расказвала. Пасля смерці дзядзькі пісьменнік вырашыў узяць яго прозвішча ў якасці другога імя, і пасля ўсе свае творы падпісваў як Артур Конан Дойл.[7]

Сям’я жыла бедна, бацька піў і меў запальчывы характар, з 9 гадоў хлопчык жыў і вучыўся ў закрытым езуіцкім каледжы Стоніхерст. Па звароце з каледжа ў 1876 Артур быў вымушаны перапісаць на сябе бацькавы паперы, бо той амаль што звар'яцеў. Малады Дойл паступае на медыцынскі факультэт у Эдынбургскі ўніверсітэт, дзе ў яго з’яўляецца шмат сяброў, і сярод іх — Джэймс Бары і Роберт Льюіс Стывенсан.[7]

У часе навучання на трэцім курсе Артур Дойл пад уплывам Эдгара По і Фрэнсіса Брэт Гарта напісаў першае апавяданне «Таямніца Сэсаскай даліны» (The Mystery of Sasassa Valley), якое надрукавалі ва ўніверсітэцкім часопісе. У тым самым годзе з’явілася ў друку і другое апавяданне — «Амерыканская гісторыя» (The American Tale).[7]

У 1885 Дойл здабывае ступень бакалаўра і пачынае медыцынскую практыку, але праз колькі год вырашае прысвяціць сябе літаратуры. У жніўні 1885 пісьменнік жэніцца з Луізай Хокінс. Доўгія гады яна пакутавала ад сухотаў і ў 1906 памерла, а ў 1907 пісьменнік ажаніўся другі раз, з Джын Лекі. У гэтых шлюбах у яго нарадзілася пяцёра дзяцей.[7]

У наступныя гады Дойл выдае шэраг раманаў. «Таямніца Клумбера» (The Mystery of Cloomber, 1889) — загадкавы раман пра жыццё трох помслівых будыйскіх манахаў. «Гандлёвы дом Гэрдлстан» (The Firm of Girdlestone, 1890) напісаны пад уплывам Ч. Дыкенса. У 1888 Конан Дойл скончыў гістарычны раман «Міхей Кларк» (Micah Clarke), дзе расказваецца пра паўстанне Манмута (1685). Сярод гістарычных раманаў «Белы атрад» (The White Company, 1891), «Родні Стоўн» (Rodney Stone, 1896), «Выгнаннікі» (The Refugees, 1892—93).[7]

У 1891 Артур Конан Дойл выдаў першае апавяданне з серыі «Прыгоды Шэрлака Холмса» — «Скандал у Багеміі». Прататыпам галоўнага героя быў Джозэф Бэл, прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, які ўмеў, назіраючы за чалавекам, разгадваць яго мінулае. Геніяльнаму дэтэктыву пісьменнік прысвяціў раманы «Эцюд у барвовых танах» (A Study in Scarlet, 1887), «Знак чатырох» (The Sign of Four, 1890), «Сабака Баскервіляў» (The Hound of the Baskervilles, 1902), «Даліна жаху» (The Valley of Fear, 1915) і зборнікі апавяданняў, сярод якіх «Прыгоды Шэрлака Холмса» (The Adventures of Sherlock Holmes, 1892), «Нататкі Шэрлака Холмса» (The Memoirs of Sherlock Holmes, 1894), «Вяртанне Шэрлака Холмса» (The Return of Sherlock Holmes, 1905). Творы, аб’яднаныя вобразам сышчыка-аматара Шэрлака Холмса, прынеслі аўтару сусветную вядомасць.[7]

У 1900 Дойл як вайсковы хірург адпраўляецца на англа-бурскую вайну. У 1902 ён выпусціў кнігу «Вайна ў Паўднёвай Афрыцы», якая была ўхвалена ўрадам. Праз пэўны час пісьменнік атрымлівае дваранскае і рыцарскае званне, а таксама мянушку Патрыёт, якою вельмі ганарыўся.[7]

У 1912 Дойл выдаў навукова-фантастычную аповесць «Закінуты свет» (The Lost World), што адкрывае цыкл твораў пра прафесара Чэленджэра. Пасля яе пабачыў свет «Атручаны пас» (The Poison Belt, 1913), «Краіна туманоў» (The Land of Mists, 1926), «Дэзінтэграцыйная машына» (The Disintegration Machine, 1929) і «Калі Зямля ўскрыкнула» (When the World Screamed, 1928).[7]

Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі: «Песні дзеяння» (Songs of Action, 1898), «Песні дарогі» (Songs of the Road, 1911).[7]

Падчас Першай сусветнай вайны Дойл, якому не дазволілі пайсці добраахвотнікам на фронт, прысвяціў сябе публіцыстычнай дзейнасці, шмат пісаў на ваенную тэму. У 1916 ён надрукаваў кнігу «На трох франтах», а ў 1920 скончыў 6-томную працу «Гісторыя дзеяння англійскіх войскаў у Францыі і Фландрыі». На вайне загінулі яго брат, сын і два пляменнікі.[7]

Пасля вайны Дойл пачынае актыўна цікавіцца спірытуалізмам і выдае шэраг прац на гэту тэму: «Новае Адкрыццё» (1918), «Гісторыя спірытуалізму» (The History of Spiritualism, 1926). У 1924 выйшла аўтабіяграфічная кніга «Успаміны і прыгоды». Апошнім значным творам стала навукова-фантастычная аповесць «Маракотава бездань» (The Maracot Deep, 1929).[7]

Апошнія гады жыцця Дойл правёў у падарожжах і толькі захварэўшы вярнуўся ў Лондан. Памёр сваім доме ў Кроўбара (Сасэкс) ад сардэчнага прыступу. На надмагільным помніку пісьменніка выбілі, апроч імя і даты нараджэння, наступныя словы: «Верны, як сталь, прамы, як клінок» (Steel True, Blade Straight).[7]

Ацэнкі правіць

Прадаўжаючы традыцыі Э. По і У. Колінза, развіў дэтэктыўны жанр, у якім спалучаў драматызм і дынаміку апавядання з псіхалагічнай пераканаўчасцю вобразаў.[8]

Ушанаванне памяці правіць

У Лондане створаны мемарыяльны Музей Шэрлака Холмса.

Беларускія пераклады правіць

  • Глыбіня Маракота: [раман] / Конан-Дойль - Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928 (пераклад Кастуся Гарабурды)
  • Знак чатырох: аповесці / Перакл. з англ. Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.
    • Эцюд у пунсовым. Аповесць / Пераклала Кацярына Маціеўская
    • Знак чатырох. Аповесць / Пераклала Ганна Янкута
  • Нататкі пра Шэрлака Холмса: апавяданні / Артур Конан Дойл. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 303, [3] с. — ISBN 978-985-7119-99-8
    • Срэбны Месяц / Пераклала Алена Казлова
    • Кардонная скрынка / Пераклала Кацярына Маціеўская
    • Жоўты твар / Пераклала Алена Пятровіч
    • Біржавы клерк / Пераклала Марыя Мартысевіч
    • «Глорыя Скот» / Пераклала А. Казлова
    • Рытуал Масгрэйваў (The Adventure of the Musgrave Ritual). Апавяданне / Пераклала Ганна Янкута
    • Райгецкія сквайры / Пераклала К. Маціеўская
    • Скурчаны чалавек / Пераклала М. Мартысевіч
    • Пастаянны пацыент / Пераклаў Сяржук Мядзведзеў
    • Грэк-перакладчык / Пераклала М. Мартысевіч
    • Марская дамова / Пераклала М. Мартысевіч
    • Апошняя справа Холмса / Пераклала Г. Янкута
  • Прыгоды Шэрлака Холмса: апавяданні / Артур Конан Дойл. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 344 с.
    • Скандал у Багеміі / Перакл. Г. Янкута
    • Саюз рудых / Перакл. А. Казлова
    • Высвятленне асобы / Перакл. К. Маціеўская
    • Таямніца Боскамскай даліны / Перакл. Г. Янкута
    • Пяць апельсінавых зярнятак / Перакл. Г. Янкута
    • Чалавек з выкручанай губой. Перакл. А. Казлова
    • Стракатая стужка / Перакл. Г. Янкута
    • Палец інжынера / Перакл. Аляксей Арцёмаў і Ганна Янкута
    • Высакародны кавалер / Перакл. А. Пятровіч
    • Берылавая дыядэма / Перакл. Г. Янкута
    • Лясныя Букі / Перакл. Г. Янкута
  • Апошняя справа Холмса / Перакл. Г. Янкута // Дзеяслоў № 5 (60), 2012.
  • Зборнік містычнага апавядання / Укладанне Г. Янкуты. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 444 с. — ISBN 978-985-7057-99-3
  • ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу http://prajdzisvet.org/
  • Як брыгадзір Жарар трапіў у Менск / Перакл. Алесь Кудраўцаў; Радыёпастаноўка Засада ў горадзе Менску паводле гэтага ж твору зроблена У. Мехавым у 1970-я
  • Шэсць Напалеонаў / Аўдыёкніга, 1993

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  2. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  3. Дойл Артур Конан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Encyclopædia Britannica
  5. а б в г д е ё ж Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. а б Conan Doyle reburialCardiff: Reach plc, 1955. — Iss. 26804. — P. 1. — ISSN 0307-5214
  7. а б в г д е ё ж з і к л Артур Конан Дойл (Arthur Conan Doyle)…
  8. Лявонава Е. А. Плыні і постаці…

Літаратура правіць

Спасылкі правіць