Артур Фадэн (3 красавіка 1895-21 красавіка 1973) — аўстралійскі палітык, трынаццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Артур Фадэн
англ.: Arthur Fadden
13-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
29 жніўня 1941 — 7 кастрычніка 1941
Папярэднік Роберт Мензіс
Пераемнік Джон Кёрцін
Member of the Queensland Legislative Assembly[d]
11 чэрвеня 1932 — 11 мая 1935
Папярэднік Harry Bruce[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
6 лістапада 1936 — 10 снежня 1949
Папярэднік Littleton Groom[d]
Пераемнік Reg Swartz[d]
міністр фінансаў Аўстраліі[d]
19 снежня 1949 — 9 снежня 1958
Папярэднік Бен Чыфлі
Пераемнік Гаральд Холт
Міністр інфраструктуры і транспарту Аўстраліі[d]
14 жніўня 1940 — 28 кастрычніка 1940
Папярэднік James Fairbairn[d]
Пераемнік Джон Мак-Івен
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
10 снежня 1949 — 14 кастрычніка 1958
Пераемнік Charles Barnes[d]
Нараджэнне 13 красавіка 1894(1894-04-13)
Смерць 21 красавіка 1973(1973-04-21) (79 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ilma Fadden[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Дзейнасць палітык, бухгалтар
Узнагароды
рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1932 па 1935 Артур Фадэн знаходзіўся ў парламенце штата Квінсленд.

З 1936 па 1958 год Фадэн быў членам федэральнага парламента ад аграрнай партыі. Ён прадстаўляў паслядоўна акругі Дарлінг-Даунс (1936—1949) і Мак-Ферсан (1949—1958).У 1940 Тадэй быў другім чалавекам у партыі. Гэты час, пачатак Другой сусветнай вайны, характарызуецца палітычнай нестабільнасцю ў Аўстраліі. Калі ў кастрычніку 1940 аграрная партыя не змагла выбраць свайго лідара (асноўнымі кандыдатамі былі Эрл Пейдж і Джон Мак-Івен), Фадэн заняў пасаду выконваючага абавязкі лідара. 21 сакавіка 1941 г. ён стаў дзеючым лідарам партыі, застаючыся на сваёй пасадзе 17 гадоў.

У 1940 Фадэн займаў паслядоўна шэраг міністарскіх пастоў ва ўрадзе Роберта Мензіса. Ён быў міністрам-памочнікам скарбніка, міністрам харчавання і развіцця, міністрам грамадзянскай авіяцыі, скарбнікам. У студзені 1941 Фадэн стаў намеснікам прэм’ер-міністра, а 28 жніўня таго ж года — прэм’ер-міністрам Аўстраліі, пасля таго як Мензіс сышоў у адстаўку. Фадэн заставаўся прэм’ер-міністрам толькі два месяцы. У кастрычніку 1941 года ён страціў падтрымку двух незалежных дэпутатаў, пасля чаго да ўлады прыйшла ліберальная партыя на чале з Джонам Кёрцінам.

У 1949 годзе Роберт Мензіс вярнуўся да ўлады, а Фадэн зноў стаў намеснікам прэм’ер-міністра і скарбнікам. Ён заставаўся скарбнікам з 1949 па 1958 год. Гэты перыяд характарызуецца бурным ростам эканомікі, павелічэннем колькасці насельніцтва краіны, індустрыяльным развіццём.

Зноскі

Спасылкі правіць