Артыкль — гэта службовая часціна некаторых моў свету, «вызначальнік, які паказвае спецыфіку значэння словаспалучэнняў з назоўнікамі»[1]. Можа з'яўляцца азначаным, неазначаным ці частковым. Можа мець катэгорыі роду і склону. У многіх мовах артыкль ставіцца перад словаспалучэннем з назоўнікам, але ў некаторых іншых, напрыклад у балгарскай ён ставіцца ў самім назоўніку ў форме суфікса. У розных мовах існуюць розныя правілы выкарыстання артыклей з назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы. Напрыклад, правілы выкарыстання англійскага азначанага артыкля «the» з уласнымі імёнамі звычайна не супадаюць з правіламі выкарыстання азначанных артыклей «la» i «le» французскай мовы ў адпаведных сітуацыях (напрыклад, англійская фраза the Saturday азначае «гэта ці тая субота», а французская з такім жа артыклем le samedi перадае зусім іншы сэнс — «кожную суботу»).

Паколькі ў беларускай мове няма катэгорыі артыкляў, пры перакладзе на гэту мову артыклі звычайна апускаюць. Выключэнне складаюць пераклады ўстойлівых выразаў і сітуацыі, у якіх артыклі перадаюць важны сэнс (неазначаны — «адзін ці нейкі», азначаны — «гэты, той самы»).

Фраза «ich bin ein Berliner» у прамове Кенэдзі правіць

Лічыцца, што фраза «ich bin ein Berliner» (я берлінец, я жыхар Берліна), якую двойчы выкарыстоўваў прэзідэнт ЗША Дж. Кенэдзі ў сваёй прамове 26 чэрвеня 1963 г. ў Заходнім Берліне, з'яўляецца памылковым перакладам аналагічнай англійскай фразы з адпаведным нявызначаным артыклем «I am a Berliner». Слова Berliner з нявызначаным артыклем ein звычайна азначае від пірожнага. Але ёсць звесткі, што правілы нямецкай мовы дазваляюць перадаць з дапамогай ein Berliner сэнс блізкі да англійскага a Berliner — адзін з жыхароў Берліна ці грамадзянін гэтага горада[2]. Немцы сустрэлі гэтую фразу апладысментамі, а не смехам, а гэта сведчыць, што яны добра разумелі сэнс і ніякай значнай нацягнутасці ў той фразе не было.

Гл. таксама правіць

Артыклі англійскай мовы

Зноскі