Артэрыі (лац.: arteria — артэрыя) — крывяносныя судзіны (сасуды), якія нясуць кроў ад сэрца да перыферыі («цэнтрыфугальна»), у адрозненне ад вен, у якіх кроў рухаецца да сэрца («цэнтрыпетальна»).

Назву «артэрыі» (гэта значыць «тыя, што нясуць паветра») прыпісваюць Эрасістрату, які лічыў, што вены ўтрымліваюць кроў, а артэрыі - паветра, што звязана было з тым, што артэрыі звычайна не спадаюцца на трупе ў адрозненні ад вен.

Варта заўважыць, што артэрыі не абавязкова нясуць артэрыяльную кроў. Напрыклад, лёгачны ствол і яго галіны з'яўляюцца артэрыяльнымі судзінамі (сасудамі), якія нясуць ненасычаную кіслародам кроў да лёгкіх. Акрамя таго, артэрыі, па якіх у норме цячэ артэрыяльная кроў, могуць змяшчаць венозную ці змешаную кроў пры захворваннях, напрыклад прыроджаных заганах сэрца.

Артэрыі пульсуюць ў рытме скарачэнняў сэрца. Рытм гэты можна адчуць, калі прыціснуць пальцы там, дзе артэрыі праходзяць блізка да паверхні цела. Часцей за ўсё пульс намацваюць ў раёне запясця, дзе лёгка можна выявіць пульсацыю прамянёвай артэрыі, і ў абсягу соннага трыкутніку, дзе пульсуе агульная сонная артэрыя.

Гл. таксама правіць