А́рфа, або гарфа — шчыпковы струнны музычны інструмент.

Арфа
выява
Класіфікацыя
Дыяпазон
Дыяпазон сучаснай педальнай арфы
Роднасныя інструменты
Музыканты Спіс арфістаў
Лагатып Вікісховішча Арфа на вікісховішчы

Мае форму трохвугольніка, складаецца з рэзананснага корпусу-скрыні даўжынёй прыблізна ў 1 метр, які пашыраецца дадолу; ранейшая яго форма была чатырохвугольная, цяперашняя — закругленая з аднаго боку; ён забяспечаны плоскай дэкай, зробленай звычайна з кляновага дрэва, пасярэдзіне якой уздоўж корпусу прымацоўваюць вузкую і тонкую рэйку з цвёрдага дрэва, у якой прабіты адтуліны для пранізвання жыльных струн; з верхняй часткі (вялікага грыфа), змеяпадобна выгнутай, якая прымацавана да вяршыні корпуса і ўтварае з ім востры вугал; да гэтай часткі прымацаваны шыпы для мацавання струн і іх наладжвання; з пярэдняга бруса ў форме калоны, які прызначаны для супраціўлення сіле нацягнутых паміж грыфам і рэзанансным корпусам струн.

На арфе нацягнуты струны толькі для здабывання гукаў дыятанічнай гамы, бо арфы раней мелі значны гукавы аб’ём (пяць актаў) і месца для струн поўнай храматычнай гамы неставала. Таму на арфе без педалі можна сыграць толькі адну гаму. Для храматычнага павышэння ў ранейшыя часы трэба было ўкарочваць струны прыцісканнем пальцамі да грыфа; пазней прыціскаць струны да грыфа сталі з дапамогай адмысловых кручкоў. Такія арфы аказаліся вельмі няёмкімі для выканаўцаў; гэтыя недахопы ў значнай ступені выпраўлены механізмам на педалях, вынайдзеным Якабам Хохбрукерам у 1720 годзе. Майстар прымайстраваў да арфы сем педаль, якія дзейнічалі на прывадах праз пустую прастору бруса, якія праходзілі да грыфа і прыводзілі кручкі ў стан прыціскання струн, што давала па ўсім аб’ёме арфы храматычнае павышэнне гуку.

Знакамітыя арфісты правіць

Дзяржаўны сімвал правіць

Арфа была сімвалам Ірландыі на працягу стагоддзяў. Яна ўпершыню ўжыта як сімвал Ірландыі на сцягу англійскага караля шатландскага караля Якава (Джэймс) I (ён жа шатландскі кароль Якаў (Джэймс) VI), з таго часу арфа выяўлена на ўсіх каралеўскіх сцягах Англіі, Вялікабрытаніі і Злучанага каралеўства, хоць стыль малюнка змяняўся. З 1922 года незалежная Ірландыя ўжывае арфу як дзяржаўны сімвал, ён выяўлены на Вялікай дзяржаўнай пячатцы Ірландыі, на гербе, прэзідэнцкім сцягу і прэзідэнцкай пячатцы, а таксама шэрагу іншых дзяржаўных знакаў і дакументаў. Арфа таксама выяўлена на ірландскіх манетах ад сярэднявечча да сучасных ірландскіх манет еўра.

Спасылкі правіць