Архетып (ад грэч. ὰρχέτῦπος — пачатак + вобраз) — універсальны правобраз, ці першавобраз (маці-зямлі, героя, мудрага старца, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі паўсюдна, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей.

Тэрмін уведзены швейцарскім псіхолагам К. Г. Юнгам. Ён лічыў, што архетыпы узнікаюць з калектыўнага неўсвядомленага і з'яўляюцца асноўным зместам рэлігій, міфалогій, легенд, ляжаць у аснове сімволікі творчасці, рытуалаў, міфаў, казак, сноў, комплексаў і да т.п. На думку Юнга, архетып з'яўляецца больш старажытным, чым культура, і перадаецца не традыцыяй, мовай, а разам з мазгавой структурай чалавека. Архетыпы рэалізуюцца ў неўсвядомленых дзеяннях, выконваюць функцыі ментальнай тэрапіі для «заклапочанага і хворага чалавецтва». Архетыпы ментальнасці розных народаў свету сфармаваліся пераважна яшчэ ў старажытны перыяд, а потым на працягу многіх наступных стагоддзяў перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў амаль нязменным, інварыянтным выглядзе.

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6