Архітэктура Вялікіх Маголаў

Вялікіх Маголаў архітэктура — разнастайнасць архітэктурных стыляў, што існавалі на тэрыторыі сучаснай Індыі пры імператарскай дынастыі Вялікіх Маголаў з сярэдзіны XVI да канца XVII стагоддзя. Магольскі перыяд адзначаны імклівым адраджэннем ісламскай архітэктуры ў Паўночнай Індыі  (руск.), дзе змяшаліся персідскі, індыйскі і розныя мясцовыя стылі, што прывяло да з'яўлення будынкаў неверагоднай вытанчанасці. У пабудовах будынкаў у асноўным выкарыстоўваўся белы мармур і чырвоны пясчанік. У большасці ранніх будынкаў магольскага перыяду аркі выкарыстоўваліся вельмі умерана, архітэктары больш разлічвалі на канструкцыі са слупоў і бэлек. Пры падышаху Шах Джахане I (1628-1658), калі стыль маголаў дасягнуў свайго росквіту, выкарыстоўваюцца падвойныя купалы, вынятыя з прастакутнага франтона (арэны) аркі, акружаныя насаджэннямі. Асаблівая ўвага надавалася сіметрыі і раўнавазе паміж часткамі будынка, а таксама тонкімі дэталямі ўпрыгажэнняў. Самымі значнымі збудаваннямі дадзенага стылю з'яўляюцца Тадж-Махал і крэпасць-палац у Дэлі.

Тадж-Махал

Зноскі