Архітэктурны макет

Архітэктурны макет — аб'ёмна-прасторавая выява праектаванага або існага будынка, а таксама цэлага архітэктурнага ансамбля. Выконваецца ў розных маштабах з гіпсу, дрэва, кардону, пап'е-машэ, пластмас і іншых матэрыялаў.

Макет служыць для праверкі і ўдакладнення ўзаемнай узгодненасці ўсіх частак архітэктурнай кампазіцыі, дае магчымасць навочна азнаёміцца з яе аб'ёмамі, увязкай з рэльефам мясцовасці і іншымі асаблівасцямі. У залежнасці ад прызначэння макет альбо ва ўсіх дэталях прайгравае арыгінал у вонкавых аб'ёмах і ў інтэр'еры (у гэтых выпадках макет завецца мадэллю), альбо выконваецца ў той ці іншай ступені набліжэння.

Віды архітэктурных макетаў правіць

Архітэктурныя макеты адрозніваюцца:

па маштабе:

  • М 1:1000
  • М 1:500
  • М 1:300
  • М 1:200
  • М 1:100
  • М 1:50
  • М 1:20

па асноўным матэрыяле:

  • кардонныя
  • гіпсавыя
  • драўляныя
  • пластмасавыя
  • металічныя

па тыпу:

  • канцэптуальныя
  • горадабудаўнічыя
  • планавальныя
  • сітуацыйныя
  • ландшафтныя
  • панарамныя
  • інтэр’ерныя

па ступені механізаванасці і электрычным аснашчэнні:

  • без падсвятлення
  • з унутраным падсвятленнем
  • з вонкавым падсвятленнем
  • з дынамічным падсвятленнем
  • з камбінаваным падсвятленнем
  • без рухомых элементаў
  • з рухомымі элементамі