Арцём Алегавіч Шуманскі
Арцём Шуманскі (нар. 25 лістапада 2004, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Арцём Алегавіч Шуманскі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 лістапада 2004[1] (19 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 185 см | |||||||||
Вага | 75 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Арыс | |||||||||
Нумар | 88 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў займацца футболам у родным Віцебску, а вясной 2019 года далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год, а таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), дзе адгуляў першы тайм. 22 кастрычніка 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (2:0). У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У снежні 2022 года абвясціў аб тым, што пакідае БАТЭ[3], і ў студзені 2023 года падпісаў кантракт з кіпрскім «Арысам»[4].
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Мальты (0:0) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні правіць
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
- Чэмпіён Кіпра: 2023
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | БАТЭ | 1 | 0 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 2 | 0 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 22 | 4 |
Крыніцы правіць
- ↑ а б Artem Shumanskiy // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://fcbate.by/team/base/81
- ↑ Шуманский заявил, что покидает БАТЭ (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 3 студзеня 2023.
- ↑ Шуманский перешел в "Арис" (руск.). football.by (2 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2023.