Арцём Секушэнка
Арцём Аляксандравіч Секушэнка (нар. 6 ліпеня 2001, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 ліпеня 2001 (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Выхаванец СДзЮШАР №5 г. Магілёў. Першыя трэнеры — Г. Г. Ракуцін і Н. М. Багдановіч. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага[1].
У 2017 годзе пачаў прафесійную кар’еру ў магілёўскім «Барысфене», дзе правёў 5 сезонаў. У гульнявым сезоне 2022/23 выступаў за «Мінск» (рэзерв) у чэмпіянаце Беларусі і Студэнцкай Лізе РЧ. З 2023 года — у асноўнай камандзе БК «Мінск». Быў прызнаны лепшым маладым гульцом Кубка Беларусі-2023[2].
Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 (2017), U-18 (2019) і U-20 (2021). З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[3].
Кар’ера правіць
- 2015—2017 — РДВАР (Мінск)
- 2017—2021 — ЦАР-Барысфен (Магілёў)
- 2021—2022 — Барысфен (Магілёў)
- 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда)
- з 2023 — Мінск
Дасягненні правіць
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022.
- Бронзавы прызёр Еўразійскай лігі (1): 2019/2020.
Зноскі
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда – стажёрский состав (постоянный)
- ↑ «БОРИСФЕН» – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVII BETERA-КУБКА БЕЛАРУСИ
- ↑ МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!