Арцём Уладзіміравіч Васільеў

беларускі футбаліст

Арцём Васільеў (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Арцём Васільеў
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Васільеў
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2020 Беларусь Мінск 73 (11)
2020 Беларусь Гарадзея 0 (0)
2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 15 (2)
2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 15 (0)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.

У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Васільева разам з іншымі маладымі ігракамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 года Арцём дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы з «Белшынай» (3:0). 13 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мінск», тым самым дапамог сталічнаму клубу на апошніх секундах матча вырваць нічыю з «Белшынай» (1:1)[2].

У снежні 2014 года накіраваўся на прагляд у бельгійскі «Бругэ»[3]. Па выніках прагляду зацікавіў трэнераў бельгійскага клуба, але ў лютым 2015 года вярнуўся ў склад «Мінска»[4]. У сезоне 2015 выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.

У лютым 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Мінскам»[5]. У сезоне 2016 зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену; усяго ў чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сезоне 2017 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[6].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[8]. У сезоне 2020 зноў стаў звычайна выхадзіць на замену. У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Мінскам» і стаў іграком «Гарадзеі»[9], аднак згуляў за каманду толькі ў адным кубкавым матчы і адным матчы за дубль.

У студзені 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але не падышоў і неўзабаве далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ», з якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[11] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[12]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. Разам з «Арсеналам» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў дзяржынскі клуб[13].

У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, са жніўня страціў месца на полі з-за траўм. У кастрычніку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[15].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   21 2
2014 Д1 Мінск   6 1
2015 дубль Мінск   24 15
2016 Д1 Мінск   9 2
2017 Д1 Мінск   12 1
2018 Д1 Мінск   19 1
2019 Д1 Мінск   13 4
2020 (1) Д1 Мінск   14 2
2020 (2) дубль Гарадзея   1 0
2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ   15 2
2021 (2) Д2 Арсенал   15 0
2022 Д2 Макслайн   12 1

Крыніцы правіць

  1. Artem Vasilyev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артем Васильев: «Главное, что помог команде уйти от поражения» (руск.). football.by (14 верасня 2014). Праверана 30 красавіка 2024.
  3. Форвард «Минска» Васильев отправится на просмотр в «Брюгге» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Артем Васильев не подписал контракт с "Брюгге" и вернулся в "Минск" (руск.). football.by (4 лютага 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
  5. Артем Васильев остается с "Минском" (руск.). football.by (4 лютага 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
  6. Артем Васильев покинул «Минск» (руск.). football.by (10 снежня 2018). Праверана 30 красавіка 2024.
  7. Артем Васильев вернулся в «Минск» (руск.). by.tribuna.com (20 сакавіка 2019). Праверана 30 красавіка 2024.
  8. Артём Васильев остается в "Минске" (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 30 красавіка 2024.
  9. Артем Васильев продолжит сезон в "Городее" (руск.). football.by (28 верасня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
  10. Артем Васильев перешел в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (27 лютага 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
  11. "Энергетик-БГУ" расторг контракт с Артемом Васильевым (руск.). football.by (22 ліпеня 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
  12. Артем Васильев перешел в "Арсенал" (руск.). football.by (23 ліпеня 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
  13. Пятигорец и Васильев покинули "Арсенал" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 30 красавіка 2024.
  14. "Макслайн" подписал контракт с Васильевым и взял в аренду Прокопенко (руск.). football.by (23 лютага 2022). Праверана 30 красавіка 2024.
  15. Артем Васильев и "Макслайн" прекратили сотрудничество (руск.). football.by (3 кастрычніка 2022). Праверана 30 красавіка 2024.