Арчэр Джон Портэр Марцін

Арчэр Джон Портэр Марцін (англ.: Archer John Porter Martin; 1 сакавіка 1910, Лондан — 28 ліпеня 2002) — англійскі біяхімік і фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Арчэр Джон Портэр Марцін
англ.: Archer Martin
Дата нараджэння 1 сакавіка 1910(1910-03-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 2002(2002-07-28)[1][3][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Judith Bagenal[d][5]
Род дзейнасці біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952)

медаль Джона Прайса Ветэрыла[d] (1959)

Leverhulme Medal[d] (1963)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і працы правіць

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1932). Там жа з 1934 года распрацоўваў метады вылучэння вітаміну Е і нікацінавай кіслаты, для чаго стварыў эфектыўны супрацьточны апарат. Сумесна з Р. Л. М. Сінгам сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Далейшыя даследаванні прывялі іх да стварэння ў 1944 годзе метаду храматаграфіі на паперы. У 1946—1948 гадах Марцін займаўся вылучэннем і ачысткай пеніцыліну. Затым у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане працаваў над вылучэннем біялагічна важных рэчываў і развіццём метаду газа-вадкаснай храматаграфіі. З 1965 года экстраардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў горадзе Эйндхавен (Нідэрланды).

Нобелеўская прэмія правіць

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з Р. Л. М. Сінгам) за распрацоўку метадаў храматаграфіі.

Зноскі

  1. а б A.J.P. Martin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Archer John Porter Martin // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.tue.nl/universiteit/alumni/emeriti/album-academicum/ Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. Мартин Арчер Джон Портер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.