Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова

Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты 24 лютага 1992 г. у горадзе Орша ў былым жылым доме беларускага самабытнага майстра разьбы па дрэве С. С. Шаўрова. Філіялам загадвае В. Ф. Мірановіч.

Музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова
Профіль мастацкі
Заснаваны 1992
Падпарадкаванасць Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша
Агульная плошча 34 м²
Дырэктар В.Ф. Мірановіч

Плошча экспазіцыі 34 м². У музеі прадстаўлены асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакументы, рабочыя інструменты С. С. Шаўрова. У экспазіцыі знаходзяцца 48 скульптур, якія адлюстроўваюць творчы шлях майстра ад ранніх работ да твораў канца 20 ст. Яго скульптурным кампазіцыям уласцівы дасціпнасць, гратэск і гумар. У іх знайшлі сваё ўвасабленне фальклорныя, літаратурныя, казачныя сюжэты, гераічная партызанская мінуўшчына Беларусі, народны побыт і інш. Пры музеі працуе майстэрня драўлянай скульптуры.

Літаратура правіць

  • Дом-музей драўлянай скульптуры разьбяра С. С. Шаўрова ў Оршы // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 482.
  • Ліпінская, І. У. Шаўрова С. С. дом-музей драўлянай скульптуры / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 555—556.