Арыэль Дамбаль (фр.: Arielle Dombasle, поўнае імя Арыэль Лор Максім Санеры дэ Фраманталь, нар. 27 красавіка 1953, Хартфард, Канектыкут) — амерыканская актрыса, спявачка, рэжысёр, мадэль.

Арыэль Дамбаль
Імя пры нараджэнні фр.: Arielle Laure Maxime Sonnery de Fromental
Род дзейнасці спявачка, кінаактрыса, кінарэжысёр, радыёвядучы, акцёрка, сцэнарыст
Дата нараджэння 27 красавіка 1953(1953-04-27)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Бацька Jean Louis Melchior Sonnery[d][3]
Маці Francion Garreau-Dombasle[d][3]
Муж Бернар-Анры Леві
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Сайт arielle-dombasle.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і прамыслоўца Жана-Луі Санеры. Па матчынай лініі з’яўляецца ўнучкай былога амбасадара Францыі ў Мексіцы Марысу Гар’е-Дамбалю. Рана засталася без маці. Дзяцінства і юнацтва правяла ў сям’і дзеда ў Мексіцы. Доўгі час навучалася класічнаму танцу.

У 1976 годзе пераехала ў Парыж вучыцца музыцы і спеву. Тамака жа зрабіла першыя крокі ў кіно і на сцэне. У сваёй кар’еры супрацоўнічала з Раманам Паланскі, Патрыкам Джонам Малкавічам, Раулем Руісам, Аленам Роб-Грые і інш.

У 1982 годзе паспрабавала сябе ў рэжысуры і зняла фільм «Любоўная ліхаманка» («Chasse Croise»). У 1988 годзе зняла свой другі фільм «Блакітныя піраміды» («Les Pyramides Bleues»), а ў 2013 годзе — «Опіум».

У 1999 годзе Арыэль Домбаль знялася ў камедыі «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара».

У 1993 годзе Арыэль выйшла замуж за французскага філосафа і пісьменніка Бернара-Анры Леві.

Зноскі

  1. Arielle Dombasle // GeneaStar
  2. Arielle Sonnery // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Deux Américaines à Paris — 2008. Праверана 21 чэрвеня 2018.