Арэк’ета (ад італьянскага orecchia, lit.« вуха ' і -etta) — паста, тыповая для рэгіёна Апулія ў Італіі. Назва паходзіць ад формы стравы, якая нагадвае маленькае вушка.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Арэк’ета мае форму невялікага купала, цэнтр якога больш тонкі за край, мае шурпатую паверхню. Як і іншыя віды макаронных вырабаў, арэк’ета робяць з цвёрдых гатункаў пшаніцы і вады. Яйкі выкарыстоўваюць рэдка. У традыцыйнай паўднёва-італьянскай дамашняй кухні цеста раскатваюць, затым наразаюць кубікамі. Кожны кубік прыціскаюць нажом, перацягваюць яго на донцы і робяць вітушку (робяць каватэлі). Затым форма перакідаецца на вялікі палец.

Варыяцыі правіць

Па-тасканску яны называюцца рэк’етэдэ, або к’янкарэдэ.

У Чыстэрніна арэк’ету робяць з цвёрдых гатункаў пшаніцы. Арэк'ета буйнейшая, набывае іншую форму, з глыбокімі рэбрамі ўсярэдзіне, вельмі падобнымі да вуха. Яна называецца recchie d' privte(lit. «вуха святара»). Тыповая святочная страва — арэк’ята з трусіным рагу.

Каватэлі, страшынаты (strascinate — на мясцовай мове Бары) і чэнцыёні вырабляюцца як арэк’ета, без апошняга кроку фармавання ўгнутай формы. Страшынаты і чэнцыёны, зазвычай, большыя ў памеры за арэк’ету.

У Кітаі падобны гатунак пасты называецца 猫耳朵 (māo ěr duǒ, lit. «вуха катка»).

Стравы правіць

Арэк’ета звычайна падаецца са свінінай, каперсамі і кіслым белым віном.[1]

Традыцыйная страва з Апуліі — арэк’етэ але цымэ ды рапа, страва з арэк’етэ і рапіні [2], якую таксама называюць бацвіннем рэпы. У якасці альтэрнатывы таксама шырока выкарыстоўваюцца брокалі або каляровая капуста. У ваколіцах Капітаната і Салента, арэк’ету традыцыйна запраўляюць таматным соўсам (al sugo), часам з маленькімі фрыкадэлькамі або пасыпаныя рыкотай ці рыкотай фортэ .

У італьянскай кулінарнай кнізе Il cucchiaio d’argento (Срэбная лыжка) сцвярджаецца, што арэк’ета ідэальна падыходзіць для соўсаў з гародніны.

Зноскі правіць

  1. Florence Knight. "Florence Knight's recipe for orecchiette, pork, capers and white wine". The Times.
  2. Zanini De Vita 2009.

Літаратура правіць

  • Zanini De Vita, Oretta (2009). "Orecchiette". Encyclopedia of Pasta. University of California Press. pp. 188–190. ISBN 978-0-520-94471-8. Праверана 18 September 2013.

Спасылкі правіць