Асае́д звычайны, пчалаед (Pernis apivorus) — драпежная птушка з сямейства ястрабіных. Адзіны прадстаўнік роду звычайных асаедаў (Pernis), які распаўсюджаны ў Еўропе.

Асаед звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pernis apivorus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175454
NCBI  43551
EOL  914556
Pernis apivorus

Апісанне правіць

Даўжыня цела звычайнага асаеда — ад 55 да 60 сантыметраў, размах крылаў дасягае 150 см, важыць дарослая птушка звычайна ад 500 да 1000 грам.

Апярэнне спіны шэра-бурае, брушка белае з шаравата-жоўтым адценнем у самцоў і бурае з цёмнымі плямкамі або стракацінамі ў самак. На хвасце 3 шырокія белыя паласы.

Распаўсюджанне правіць

Пашыраны ў Еўразіі. Арэал цягнецца ад Партугаліі праз Еўропу да Каўказа і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі нешматлікі пералётны від. Зімуе асаед звычайны ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

Аддае перавагу не вельмі высокім самкнутым лісцевым альбо мяшаным дрэвастоям; радзей — хваёвым барам. Часцей селіцца паблізу сухіх адкрытых тэрыторый, а таксама ў ландшафце з невялікімі лясамі, лугамі, балотамі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насякомымі (восы, мухі, жукі і інш.).

Прылятае ў красавіку—маі. Гнёзды звычайна на высокіх лісцевых або хваёвых дрэвах каля лясных ускрайкаў, у сярэдзіне кроны, паблізу ствала ў развілцы, на вышыні 10—20 м над зямлёй. У выглядзе плоскага кола. Аснова з галін рознага памеру, высцілка з кары, шэрсці, сухой травы і лішайнікаў. На краі гнязда, звычайна зверху, свежыя галінкі з лісцем (звычайна бяроз і асін, але таксама і хваёвых дрэў). Новае гняздо можа выглядаць як зялёная купіна дыяметрам 59—65 см. Займае таксама гнёзды іншых вялікіх птушак, якія потым высцілае.

Нясе 2—3 яйцы, уздутыя альбо амаль эліптычныя, жоўтыя з мазкамі карычнева-ржавага або арэхавага колеру; акрамя таго, на iх мноства цёмных плям. Памеры: 49,5 х 40,5 мм.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць