Асака каласістая
Асака каласістая[3][4] (Carex spicata) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae), распаўсюджаны ў Алжыры, Еўропе, Заходняй Азіі, інтрадуцыраваны ў ЗША.
Асака каласістая | |||||||||||||||||||
Плады | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Carex spicata Huds., 1762 | |||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна 20-100 см вышынёй. Карані і ніжняе лускападобнае лісце з фіялетавым адценнем. Суквецці густыя, 2-4 мм даўжынёй. Мяшэчкі 4-5 мм даўжынёй. У аснаванні іх знешняга і ўнутранага бакоў пад эпідэрмісам знаходзіцца добра развітая парэнхімная тканка, ад чаго ў гэтых месцах мяшэчкі маюць слаба выпуклыя круглявыя ўзвышэнні (недаспелыя мяшэчкі ў аснове маршчыністыя)[4]. 2n = 58[5].
Распаўсюджанне правіць
Распаўсюджаны ў Алжыры, Еўропе, Заходняй Азіі, інтрадуцыраваны ў ЗША[5][6][7].
Ва Украіне від расце на мурожных лугах, у разрэджаных бярозавых і шыракалістых лясах, на пустках, каля жылля — на ўсёй тэрыторыі звычайны, у стэпе зрэдку[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 424. (руск.) (укр.)
- ↑ а б efloras.org . (англ.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)