Асвейскае балота, у Беларусі, на поўначы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, у вадазборы Асвейскага возера. Нізіннага (37 %), вярховага (35 %), мяшанага (25 %) тыпаў. Плошча 5,1 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 4,6 тыс. га. Глыбіня торфу да 6,3 м, сярэдняя 2,8 м. Першапачатковыя запасы торфу 20,6 млн т. На паўднёвым захадзе балота паклад сапрапелю магутнасцю да 3,5 м, агульныя запасы 7,4 млн м3. Неасвоеная частка балота ў складзе Асвейскага ландшафтнага заказніка, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Растуць бяроза, хвоя, вольха, месцамі травяное покрыва з асакі, касача, падвею.

Літаратура правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8