Асейтунская кампанія (1936)
Асейтунская кампанія праходзіла падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1936 годзе. У снежні нацыяналісты пачалі наступленне на Андухар. Яны занялі 2600 квадратных кіламетраў (1000 квадратных міль) і разграмілі рэспубліканскую армію пры Лаперы, але не змаглі захапіць Андухар.
Асейтунская кампанія | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 13—31 снежня 1936 | ||
Месца | Правінцыя Кордава, Арагон | ||
Вынік | перамога нацыяналістаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумовы правіць
У снежні 1936 г. сілы генерала Гансала Кейпа дэ Льяна пачалі наступленне ў правінцыі Кордава, з мэтай захопу багатага аліўкавымі плантацыямі Андухара[1] і вызвалення абложанай грамадзянскай гвардыяй святыні Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-Кабеса[2].
Наступленне правіць
13 снежня сілы нацыяналістаў у складзе 2000 рэкетэ і рэгуларэс (пазней 4000) пачалі наступленне. 22 снежня яны занялі гарады Педра-Абад і Вільяфранка. Іспанская рэспубліканская армія вырашыла пачаць контрнаступленне, каб спыніць прасоўванне праціўніка. Тут жа была арганізавана новая Паўднёвая армія пад камандаваннем генерала Фернанда Марцінес-Монхе. Адначасова на фронт Кордавы адпраўлена XIV-я інтэрбрыгада. 24 снежня 9-я рота гэтага падраздзялення (600 чалавек) была знішчана нацыяналістычнымі войскамі ў Вілья-дэль-Рыа (400 забітых), якія занялі Вілья-дэль-Рыа і Лаперу, а 25 снежня — Мантора. 27 снежня XIV-я інтэрбрыгада пачала атаку з мэтай вярнуць горад Лапера, але ў двухдзённых баях панесла цяжкія страты, і 29 снежня спыніла атакі. Да 31 снежня нацыяналісты занялі таксама горад Паркуна і спынілі сваё прасоўванне[3].
Наступствы правіць
Нацыяналісты занялі 2600 квадратных кіламетраў (1000 квадратных міль) аліўкавых зямель (адсюль і «Асейтуна»), некаторыя гарады і гідраэлектрастанцыю[4]. Тым не менш яны не змаглі заняць Андухар, і 1 мая 1937-га рэспубліканская армія штурмавала свяцілішча Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-Кабеса[5].
Зноскі
Літаратура правіць
- Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156.
- Antony Beevor. The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-1939. — Penguin Books, 2006. — 592 с. — ISBN 978-0143037651.
- Francisco Moreno Gómez. 1936, el genocidio franquista en Córdoba. — Editorial Crítica, 2008. — ISBN 978-8474236866.