Аскар Авейдэ (1837, Марыямпаль, Аўгустоўская губерня, цяпер Літва — 8 (20) ліпеня 1897, Вяцкая губерня, Расія) — гісторык, журналіст.

Аскар Авейдэ
польск.: Oskar Awejde
Род дзейнасці адвакат, юрыст
Дата нараджэння 1837[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1897(1897-10-20)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Mariya Aveyde[d]
Альма-матар
Бітвы/войны

У 1858 скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, у 1859-61 працягваў вучыцца за мяжою. Служыў практыкантам у судовых установах Варшавы. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. З восені 1862 увайшоў у склад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання. У канцы ліпеня 1863 прыехаў у Вільню як камісар паўстанцкага варшаўскага ўрада. Належаў да памяркоўнага крыла чырвоных, крытыкаваў К. Каліноўскага за сепаратызм. Арыштаваны ў Вільні 22.8.1863. Падчас следства, якое вялося ў Вільні і Варшаве, выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Напісаў пра паўстанне падрабязныя нататкі, якія ўпершыню надрукаваны ў 1866 у Варшаве абмежаваным тыражом; перавыдадзены ў 1961 у Маскве. Гэтыя нататкі сталі надзвычай важнай гістарычнай крыніцай пра паўстанне. У 1866 сасланы на пасяленне ў Вяцкую губерню, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Swartz A. Oskar Awejde // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Авейдэ Аскар // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 10. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць