Асновы эсперанта

Асновы эсперанта (на эсперанта Fundamento de Esperanto; і ў эсперанта, і ў другіх мовах ужываецца таксама скарочаная форма (la) Fundamento) - невялікі твор, фіксуючы асноўныя граматычныя і лексічныя асаблівасці мовы эсперанта. "Асновы эсперанта" прызнаюцца ўсімі эсперантыстамі за "недатыкальны базіс" мовы і закліканы выконваць для эсперанта тую ж самую ролю, якую для нацыянальных моў выконвае моўная традыцыя. кніга была напісана ініцыятарам эсперанта Л. Заменгофам і прызнана абавязковай для ўсіх нормай мовы чатвёртым пунктам Булонскай дэкларацыяй на першым Сусветным кангрэсе эсперантыстаў у 1905 годзе. "Асновы эсперанта" складаюцца з чатырох частак: прадмовы, граматыкі, практыкаванняў і універсальнага слоўніка (у які уваходзіць каля 2640 каранёў). Граматыка і слоўнік маюць пераклады на французскую, англійскую, нямецкую, рускую і польскую мовы. Усе моўныя версііі лічацца аднолькава афіцыйнымі, хоць яны не з'яўляюцца ў поўнай меры аднолькавымі (напрыклад, у розных версіях у адных і тых жа пунктах, Заменгоф ужывае розныя прыклады). Аднолькавымі па статусу з Асновамі лічацца Афіцыйныя Дапаўненні Акдэміі эсперанта (зараз існуе 9 Афіцыйных дапаўненняў). У прадмове да "Асноў..." прадпісана : "Толькі праз некаторы час, калі большая частка з новых слоў будзе ужо поўнасцю сталымі, якая небудзь афіцыйная ўстанова увядзе іх у афіцыйны слоўнік, як Дапаўненні да Асноў"

Спасылкі правіць