Курдыстан (астан)

астан у Іране
(Пасля перасылкі з Астан Курдыстан)

Курдыста́н (перс.: کردستان — Kordestân; курд.: Kurdistan; азерб.: Kürdüstan) — правінцыя (астан) у Іране (не блытаць з буйнейшым рэгіёнам — Іракскім Курдыстанам). Адміністрацыйны цэнтр — горад Санандаж (Сенендэдж), іншыя буйныя гарады — Секез (135 тыс.), Мерыван (95 тыс.), Банэ (71 тыс.), Карвэ (67 тыс.), Кам'яран (48 тыс.), Біджар (47 тыс.), Дзівандарэ (23 тыс.), Дэхгалан (21 тыс.).

Example alt text
Астан Курдыстан на карце Ірана
Статыстыка
Сталіца: Санандаж
Плошча:
  • 29 137 км²
Насельніцтва:
  • 1 603 011 чал. (2016)[1]
Шчыльнасць нас.: 49,43 чал./км²
Колькасць шахрэстанаў: 9
Часавы пояс: UTC+3:30
Мова(ы): курдская
Фарсі

Плошча правінцыі — 29 137 км²[2], што складае толькі восьмую частку тэрыторыі, населенай курдамі. Правінцыя размешчана на захадзе Ірана. Мяжуе з Іракам на захадзе, з правінцыяй Заходні Азербайджан на поўначы, з правінцыяй Зенджан на паўночным захадзе і з правінцыяй Керманшах на поўдні.

Зноскі

  1. جمعیت به تفکیک تقسیمات کشوری — 1965. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  2. Statoids.com (англ.)

Спасылкі правіць