Мазендэран

(Пасля перасылкі з Астан Мазендэран)

Мазендэра́н (перс.: مازندران; маз. مازرون) — адна з 31 правінцый (астанаў) Ірана, размешчаная на поўначы краіны. Мяжуе з астанамі Гілян і Казвін на захадзе, Тэгеран і Семнан — на поўдні, з правінцыяй Галестан — на ўсходзе. З поўначы абмываецца Каспійскім морам. Уздоўж паўднёвай мяжы астана працягнуўся горны ланцуг Эльбурс, дзе размешчаны найвышэйшы пункт Ірана — гара Дэмавенд. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сары. Плошча — 23 701 км²[2]. Адміністрацыйна падзяляецца на 15 шахрэстанаў.

Example alt text
Астан Мазендэран на карце Ірана
Статыстыка
Сталіца: Сары
Плошча:
  • 23 842 км²
Насельніцтва:
  • 3 283 582 чал. (2016)[1]
Шчыльнасць нас.: 123,30 чал./км²
Колькасць шахрэстанаў: 15
Часавы пояс: UTC+3:30
Мова(ы): Мазендэранская,
фарсі

Насельніцтва правіць

Насельніцтва — 2 922 432 чалавека. Галоўным чынам мазендэранцы і гілянцы, і таксама персы. Найбуйнейшыя гарады — Амоль, Баболь, Бабальсер, Бехшэхр, Махмудабад, Наўшэхр, Рамсар, Сары, Танекабон, Чалус.

Зноскі

  1. جمعیت به تفکیک تقسیمات کشوری — 1965. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  2. Statoids.com (англ.)

Спасылкі правіць