Астравы Гілберта

Астравы Гі́лберта (англ.: Gilbert Islands) — архіпелаг у Ціхім акіяне з 16 атолаў. Уваходзіць у склад Кірыбаці. Агульная плошча - 281,1 км². Насельніцтва (2005 г.) - 83382 чал., пераважна тунгару.

Астравы Гілберта
англ. Gilbert Islands
Атол Бутарытары
Атол Бутарытары
Характарыстыкі
Колькасць астравоў16 
Найбуйнейшы востраўАтол Табітэўэа 
Агульная плошча281,1 км²
Насельніцтва91 395 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва325,13 чал./км²
Размяшчэнне
0°00′ пд. ш. 174°00′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Астравы Гілберта (Ціхі акіян)
Астравы Гілберта
Астравы Гілберта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ад назвы астравоў паходзіць назва Кірыбаці. На атоле Тарава знаходзіцца сталіца гэтай дзяржавы.

Геаграфія правіць

 
Карта

Астравы Гілберта — ланцуг з 16 атолаў, які цягнецца на 799 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход праз лінію экватара. Найбуйнейшы атол Табітэўэа займае плошчу 38 км². Бліжэйшы кантынент Аўстралія знаходзіцца ў 3603 км. Астравы месцяцца на вяршыні падводнага вулканічнага хрыбта. Узвышаюцца ўсяго на некалькі метраў над воднай паверхняй. Складзены пераважна вапнякамі.

Клімат экватарыяльны. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля +25°C —+31°C. Штогадовы ўзровень ападкаў на атоле Тарава — 2020 мм. На поўначы ўзровень ападкаў падвышаецца да 3000 мм, на поўдні паніжаецца да 500 мм. З-за нізкай вышыні астравы Гілберта пакутваюць ад сталых паводак падчас трапічных цыклонаў, асабліва ў перыяд Эль-Ніньё. Астравам пагражае затапленне ў сувязі з сусветным пацяпленнем.

Прырода правіць

З-за ізаляванасці і засоленых глебаў прырода астравоў Гілберта не адрозніваецца разнастайнасцю. Налічваецца каля 80 мясцовых відаў раслін. Найбольш распаўсюджана какосавая пальма. Фаўна прадстаўлена птушкамі, казуркамі, крабамі, марскімі чарапахамі і малюскамі. Значна больш уражвае фаўна навакольных каралавых рыфаў, населенных больш за 600 відамі рыб.

Гісторыя правіць

Паміж 200 г. і 500 г. н. э. астравы Гілберта былі населены продкамі тунгару. У 1892 г. анексаваны Вялікабрытаніяй, якая ў 1916 г. стварыла калонію Астравы Гілберта і Эліс. У час II Сусветнай вайны частка астравоў была акупавана Японіяй. 12 ліпеня 1979 г. увайшлі ў склад Кірыбаці.

Спасылкі правіць