Астравы Лінга (індан.: Lingga) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Агульная плошча - 2206 км². Насельніцтва (2010 г.) - 86230 чал.

Лінга
індан. Lingga
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Характарыстыкі
Агульная плошча2 206 км²
Найвышэйшы пункт1 163 м
Насельніцтва86 230 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва39,09 чал./км²
Размяшчэнне
0°16′ пд. ш. 104°29′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Лінга (Інданезія)
Лінга
Лінга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Архіпелаг Лінга размяшчаецца на захадзе Інданезіі ў 54 км на ўсход ад Суматры, у 126 км на паўднёвы ўсход ад Сінгапура, у 673 км на паўночны захад ад Джакарты, у 9135 на паўднёвы ўсход ад Мінска. Усяго налічвае 15 буйных астравоў, якія ўяўляюць сабою паверхню падводнага вулканічнага ўзняцця. Найвышэйшы пункт — гара Лінга (1 163 м), найменне якой, як мяркуюць, паходзіць ад слова "лінгам", і якая дала назву найбуйнейшаму востраву і цалкам усяму архіпелагу. Клімат вільготны экватарыяльны.

Дзякуючы адносна малой шчыльнасці насельніцтва і аддаленасці ад буйных прамысловых цэнтраў на Лінга захавалася першародная прырода — горныя экватарыяльныя лясы з мноствам птушак, яшчарак і насякомых, а таксама некрануты каралавы рыф. Астравы і навакольныя воды насяляюць марскія чарапахі, шматлікія рыбы, у тым ліку акулы.

Інфраструктура правіць

Большасць насельніцтва Лінга — выхадцы з суседняй Суматры, якія займаюцца земляробствам і рыбалоўствам. Яны жывуць пераважна на марскім узбярэжжы ў невялікіх вёсках і захоўваюць традыцыйны лад жыцця. Паступова развіваецца экалагічны турызм.

На астравах 2 марскіх порта, сталы паромны транзіт у кірунку Суматры і вострава Бангка.

Спасылкі правіць