Тувалу (астравы)

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Астравы Тувалу)
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні дзяржава Тувалу і народ Тувалу.

Астравы Тувалу (Tuvalu) — група з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзяць у склад дзяржавы Тувалу. Да 1975 г. мела афіцыйную назву астравы Эліс (Ellis Islands). Агульная плошча 26 км².

Тувалу
англ. Tuvalu
Пляж на адным з астравоў
Пляж на адным з астравоў
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўНуі 
Агульная плошча26 км²
Найвышэйшы пункт4,6 м
Насельніцтва10 544 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва405,54 чал./км²
Размяшчэнне
8°31′ пд. ш. 179°13′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атолы і астравы правіць

Гісторыя правіць

Згодна паданням тубыльцаў, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу былі населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.

У 1568 г. іспанскі мараплавец Альвара Менданья дэ Нейра адкрыў адзін з астравоў (відавочна, атол Нуі). Астатнія астравы былі адкрытыя еўрапецамі на працягу 1819 - 1827 гг. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс.

У 1892 г. над астравамі быў усталяваны брытанскі пратэктарат.

У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу ("дзевяць разам" - па колькасці астравоў і атолаў).

1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.

Прырода і геаграфія правіць

Усе астравы і атолы Тувалу маюць каралавае паходжанне, таму яны вельмі нізкія, схільныя да воднай і ветранай эрозіі. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м і знаходзіцца на востраве Ніўлакіта.

Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².

Сталых вадацёкаў няма.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў - 3000 мм у год. Аднак большасць даджоў прыходзіцца на поўдзень. Акрамя таго, вылучаецца засушлівы сезон Tau-o-lalo з мая па кастрычнік.

Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32 °C.

Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.

Флора прадстаўлены панданусам, папарацямі, травамі, рознымі свойскімі раслінамі. Асаблівае месца сярод іх займае какосавая пальма.

Наземная фаўна надзвычай бедная - пацукі, кажаны, крабы. Акрамя таго, на астравах гняздуюцца марскія птушкі.

Астравам пагражае глабальнае пацяпленне, якое можа прывесці да падняцця ўзроўню акіяна і далейшаму затапленню сушы.

Спасылкі правіць