Тхо-Чу (астравы)

(Пасля перасылкі з Астравы Тхо-Чу)


Тхо-Чу (в’етн.: Thổ Chu) — архіпелаг на на поўдні В’етнама. Уключае 8 астравоў агульнай плошчай 75,15 км². Насельніцтва (2013 г.) — 756 чал.

Тхо-Чу
в’етн. Thổ Chu
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Тхо-Чу 
Агульная плошча12,22 км²
Найвышэйшы пункт167 м
Насельніцтва756 чал. (2013)
Шчыльнасць насельніцтва61,87 чал./км²
Размяшчэнне
9°18′ пн. ш. 103°29′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Тхо-Чу (астравы) (В'етнам)
Тхо-Чу
Тхо-Чу

Астравы маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшы пункт (на востраве Тхо-Чу) — 167 м. Добра захаваўся прыродны свет навакольных каралавых рыфаў. Клімат субэкватарыяльны з выяўленым сезонам мусонаўмая да верасня).

Астравы здаўна наведваліся рыбакамі з розных краін. У другой палове XX ст. аспрэчваліся паміж В’етнамам і Камбоджай. У 1973 г. Паўднёвы В’етнам абвясціў пра адміністрацыйнае далучэнне архіпелага да сваіх тэрыторый. На той момант тут жыло некалькі сем’яў в’етаў і кхмераў. У 1975 г. і 1977 г. урад Кампучыі прадпрымаў узброеныя акцыі з намаганнямі захапіць Тхо-Чу. Пры гэтым насельніцтва пакінула архіпелаг. У 1993 г. улады В’етнама перасялілі сюды некалькі сем’яў.

Аснова эканомікі — рыбалоўства. Плануецца стварэнне нацыянальнага парка.

Спасылкі правіць