Астурыя, або Астурыйскае княства (ісп. Asturias, Principado de Asturias, астур. Principáu d’Asturies) — аўтаномная супольнасць і правінцыя на поўначы Іспаніі. Размешчана на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Мяжуе на захадзе з Галісіяй, на ўсходзе з Кантабрыяй, на поўдні з Леонам. Мянуецца княствам па прычыне магчымасці атрымання ў спадчыну прастола Іспаніі прынцам Астурыйскім. Адміністрацыйны цэнтр — Аўеда. Найбуйнейшы горад — Хіхон. У правінцыі выкарыстоўваецца ўласная мова — астурыйская, але афіцыйнага статусу яна не мае.

Астурыя
Principado de Asturias
Principáu d'Asturies
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Іспанія
Гімн Asturias, patria querida[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Аўеда
Кіраўнік Adrián Barbón Rodríguez[d]
Насельніцтва (2009)
1 085 289 (13-е месца)
Шчыльнасць 102,35 чал./км²
Плошча 10 603,57 км²
Астурыя на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 O
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насельніцтва правіць

Насельніцтва — 1 085 289 (13-е месца; даныя 2009 г.).

Колькасць гарадскога насельніцтва Астурыі практычна спыніла свой рост з 1991 года. З тых часоў былі ўзлёты і падзенні, але ў цэлым насельніцтва заставалася стабільным. Гэты факт можна растлумачыць наступнымі дэмаграфічнымі фактарамі:

  • Астурыя мае самы высокі ўзровень смяротнасці ў Іспаніі (11,77 смерцяў на 1000 чалавек) і нізкі ўзровень нараджальнасці (6,91 нараджэнняў на 1000 чалавек)
  • Гарадское насельніцтва мігрыруе ў іншыя рэгіёны, галоўным чынам у Мадрыд, Кастылію і Леон.
Графік колькасці насельніцтва княства Астурыйскага
Крыніца: Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі.
Instituto Nacional de Estadística de España

Буйнейшыя гарады правіць

Месца Назва Насельніцтва Месца Назва Насельніцтва
20 самых буйных гарадоў Астурыі:
1 Хіхон 264 093 11 Pola de Laviana 8 887
2 Аўеда 189 768 12 Pola de Lena 8 680
3 Авілес 79 320 13 Las Vegas 7 527
4 Лангрэа 40 039 14 Града 7 461
5 Mieres 24 890 15 Candás 6 836
6 Сан-Марцін-дэль-Рэй-Аўрэліё 14 308 16 Кангас-дэль-Нарсея 6 582
7 La Corredoria 14 163 17 Вільявісьоса 6 043
8 Lugones 12 495 18 Luanco 5 351
9 Pola de Siero 12 185 19 Нарэнія 5 332
10 Piedras Blancas 9 544 20 Правія 5 243
Крыніца: Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі 2009

З 20 найбуйнейшых гарадоў 17 з’яўляюцца сталіцамі сваіх муніцыпалітэтаў. У Lugones і Las Vegas насельніцтва больш, чым у сталіцах іх муніцыпалітэтаў, а La Corredoria — другі па колькасці пасля Аўеда горад муніцыпалітэта.

Адміністрацыйны падзел правіць

 
Камаркі Астурыі
 
Судовыя акругі Астурыі
 
Выбарчыя падраздзяленні Астурыі

Княства Астурыя падзелена на 78 камун, юрыдычны статус якіх эквівалентны статусу муніцыпалітэтаў. Таксама існуе падзел на камаркі, які яшчэ не зацверджаны заканадаўча.

З юрыдычнага пункта гледжання Астурыя падзелена на 18 судовых акруг, з судамі першай інстанцыі ў сталіцы кожнай з іх.

Для выбараў Астурыя падзелена на тры выбарчыя падраздзяленні: заходняе, цэнтральнае і ўсходняе. Больш за ўсё людзей адносіцца да цэнтральнага падраздзялення.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі