Астэрманская цукровая мануфактура
Астэ́рманская цукро́вая мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў 1855—1861 гадах у фальварку Астэрманск Рагачоўскага павета. Мела цёрачную машыну, 6 гідраўлічных прэсаў, 2 стужачныя прэсы для адціскання соку, 7 катлоў. Працавалі 172 рабочыя. Прадукцыю збывалі ў Маскву.
Літаратура правіць
- Астэрманская цукровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 61.