«Астэроід-Сіці» або «Горад астэроіда» (англ.: Asteroid City) — амерыканскі драматычны фільм 2023 года, пастаўлены рэжысёрам Уэсам Андэрсанам па ўласным сцэнарыі. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Раман Копала. У акцёрскі ансамбль фільма ўвайшлі Джэйсан Шварцман, Скарлет Ёхансан, Том Хэнкс, Джэфры Райт, Цільда Суінтан, Браян Крэнстан, Эдвард Нортан, Эдрыен Броўдзі, Леў Шрайбер, Хоўп Дэвіс, Стывен Парк, Руперт Фрэнд, Мая Хоўк, Стыў Карэл, Мэт Дылан, Хонг Чау, Уілем Дэфо, Марго Робі, Тоні Рэвалоры, Джэйк Раян і Джэф Голдблюм[10].

Астэроід-СіціM:
англ.: Asteroid City
Постар фільма
Жанр кінакамедыя[5][6][…], рамантычны фільм[6][7][…], навукова-фантастычны фільм[d][6][7], драматычны фільм[5][3] і камедыйная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія American Empirical Pictures[d][3], Indian Paintbrush[d][3] і Studio Babelsberg Independents[d][3]
Працягласць 105 хв.[6]
Бюджэт 25 000 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 23 мая 2023, 8 чэрвеня 2023[1], 15 чэрвеня 2023[2][3], 16 чэрвеня 2023[4], 21 чэрвеня 2023[5][2], 23 чэрвеня 2023[4] і 14 верасня 2023[2]
IMDb ID 14230388
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Метатэкставы сюжэт фільма адначасова адлюстроўвае падзеі на юнацкай канферэнцыі астраномаў-аматараў у рэтрафутурыстычнай версіі 1955 года, пастаноўку гэтых выдуманых падзей у форме п’есы, а таксама працэс здымак гэтай самай п’есы і працэс яе напісання[11].

Пра праект упершыню стала вядома ў верасні 2020 года як аб рамантычным фільме без назвы, якім займаецца Уэс Андэрсан у супрацоўніцтве з Джэрэмі Доўсанам і Стывенам Рэйлзам. Было вядома, што кінастужка будзе апавядаць пра групу разумных і таленавітых падлеткаў. Першапачаткова планавалася, што здымкі пройдуць у Рыме, аднак у выніку яны адбыліся ў Іспаніі ў перыяд са жніўня па кастрычнік 2021 года.

Прэм’ера фільма адбылася 23 мая 2023 года на 76-м Канскім кінафестывалі. 16 чэрвеня 2023 года кінастужка атрымала абмежаваны тэатральны выпуск, а ўжо праз тыдзень пачаўся шырокі пракат[12]. Фільм сабраў больш за 39 мільёнаў долараў ва ўсім свеце і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі ад крытыкаў.

Сюжэт правіць

Падзеі фільма адбываюцца ў рэтрафутурыстычнай версіі 1950-х гадоў у ЗША. Тэлевядучы (Браян Крэнстан) прадстаўляе тэлевізійную пастаноўку пра выдуманы Горад астэроідаў са спектакля знакамітага драматурга Конрада Эрпа (Эдвард Нортан). Паводле сюжэту спектакля ў горадзе сярод пустыні ладзіцца моладзевая канферэнцыя па астраноміі. Падзеі спектакля адлюстроўваюцца на шырокім экране ў стылізаваных колерах, у той час як тэлевізійная частка, дзе распавядаюць пра спектакль і гісторыю яго стварэння, паказана ў чорна-белым колеры.

У пастаноўцы ваенны фотакарэспандэнт Огі Стынбек (Джэйсан Шварцман) крыху загадзя прыязджае на юнацкую канферэнцыю аматараў астраноміі са сваім таленавітым сынам-падлеткам Вудра (Джэйк Раян) і трыма малымі дочкамі. Іх аўтамабіль ламаецца, і Огі тэлефануе свайму цесцю Стэнлі (Том Хэнкс) з просьбай аб дапамозе. Цесць не любіць зяця і пераконвае яго расказаць дзецям пра нядаўнюю смерць іх маці. Огі і Вудра спатыкаюцца з Мідж Кэмпбэл (Скарлет Ёхансан), вядомай, але стомленай актрысай, і яе дачкой Дзінай (Грэйс Эдвардс), якая, як і Вудра, бярэ ўдзел у канферэнцыі. Огі і Мідж, а таксама Вудра і Дзіна, паступова ўлюбляюцца адзін у аднаго на працягу ўсёй п’есы. Іншыя ўдзельнікі канферэнцыі — генерал Грыф Гібсан (Джэфры Райт), доктарка астраноміі Хікенлупер (Цільда Суінтан), падлеткі Рыкі, Кліфард, Шэлі і іх бацькі Джэй Джэй (Леў Шрайбер), Роджэр (Стывен Парк) і Сэндзі (Хоўп Дэвіс). Да таго ж у мястэчка прыязджае дзіцячая група з маладой настаўніцай Джун Дуглас (Мая Хоўк) і каўбойскі гурт са спеваком Мантанам (Руперт Фрэнд). Усе яны размяшчаюцца ў мясцовым матэлі.

Генерал Гібсан вітае наведвальнікаў у кратэры ля Горада астэроідаў, дзе падлеткі атрымліваюць узнагароды за розныя вынаходніцтвы. Тым часам у паветры з’яўляецца іншапланецянін, які крадзе астэроід, што даў назву гораду. Пасля гэтага здарэння па загадзе прэзідэнта ўсе наведвальнікі горада мусяць застацца ў ім на карантыне. Хлопцам удаецца праз школьную газету расказаць пра здарэнне ўсяму свету, што раз’юшвае генерала. Праз тыдзень, калі карантын мусіць скончыцца, іншапланецянін вяртае астэроід. Генерал вымушаны працягнуць карантын, але дзеці, навукоўцы і бацькі паўстаюць, выкарыстоўваючы вынаходніцтвы дзяцей, каб адолець вайскоўцаў.

Стварэнне спектакля перамяжоўваецца з дзеяй самой п’есы. Стварэнне пачынаецца, калі акцёр Джонс Гол (Джэйсан Шварцман) сустракаецца з драматургам Конрадам Эрпам і прапануе яму ідэю характару Огі. Эрп піша спектакль пры дапамозе мясцовай акцёрскай школы, дзе і бярэ акцёраў для сваёй пастаноўкі. У ноч прэм’еры Джонс, які іграе Огі, перарывае свой выступ і кажа рэжысёру Шуберту Грыну (Эдрыен Броўдзі), што не разумее матывацыі свайго героя. Шуберт загадвае Джонсу проста працягваць выконваць ролю Огі. Джонс сутыкаецца з актрысай (Марго Робі), якая мусіла выконваць ролю ягонай жонкі ў фільме, але яе сцэны былі выкрэслены са сцэнарыя. Пасля выканання спектакля акцёрскі склад засмучаны смерцю Конрада Эрпа ў аўтакатастрофе.

У эпілогу п’есы Огі і ягоная сям’я апошнімі з’язджаюць з Горада астэроідаў, бо карантын быў скасаваны. Огі атрмлівае паштовы адрас Мідж.

Зноскі правіць

  1. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 18 мая 2023.
  2. а б в https://www.procinema.ch/fr/statistics/filmdb/1018025.html
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Crew United — 1996. Праверана 22 мая 2023.
  4. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 лютага 2023.
  5. а б в Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 22 мая 2023.
  6. а б в г trakt.tv Праверана 22 мая 2023.
  7. а б в г д The Movie Database — 2008. Праверана 22 мая 2023.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк бл бм бн бо бп бр бс бт бу бф бх бц бч бш бэ бю бя ва вб вв вг вд ве вё вж вз ві вк вл вм вн во вп вр вс вт ву вф вх вц вч вш вэ вю вя га гб гв гг гд ге гё гж гз гі гк гл гм гн го гп гр гс гт гу гф гх гц гч гш гэ гю гя да дб дв дг дд де дё дж дз ді дк дл дм Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  9. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 22 мая 2023.
  10. Asteroid City (2023) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 жніўня 2023.
  11. Kohn, Eric (15.06.2023). «Wes Anderson on 'Asteroid City': Mental Health, Marilyn Monroe, and Sending Emails to Tom Hanks». IndieWire.
  12. D'Alessandro, Anthony (6.12.2022). «Wes Anderson’s 'Asteroid City' To Make Impact This Summer At Theaters». Deadline Hollywood.

Спасылкі правіць