Астэрыяне́ла (Asterionella) — род каланіяльных дыятомавых водарасцей сямейства фрагілярыевых.

Астэрыянела

Астэрыянела зграбная (Asterionella formosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asterionella Hassall (1850)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  3116
NCBI  35129
EOL  11816

Апісанне правіць

Клеткі палачкападобныя, утвараюць зоркападобныя калоніі, радзей зігзагападобныя або спіральныя ланцужкі. Панцыр тонкі, з паяска лінейны, гетэрапольны. Уставачныя абадкі і септы адсутнічаюць. Створкі вузкалінейныя з галоўчатымі канцамі. Штрыхі кволыя, папярочныя, паралельныя. Восевае поле вузкалінейнае.

Пашырэнне правіць

Трапляюцца пераважна ў планктоне мораў. У прэснаводных вадаёмах вядомы астэрыянела зграбная (Asterionella formosa) і астэрыянела найзграбнейшая (Asterionella gracillima); пашырана ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы, адзначаны ў планктоне азёр, рэк і іншых вадаёмаў Беларусі, астэрыянела зграбная выяўлена ў выкапнёвым стане ў адкладах антрапагену і галацэну.

Зноскі

Літаратура правіць