Асірыйцы (арам.: ܐܬܘܪ̈ܝܐ, саманазвы — атураі, сураі, сустракаюцца таксама назвы айсоры, сурыяні, халдзеі, сіра-халдзеі, сірыйцы, арм.: Ասորիներ, груз. ასურელები) — народ, які паходзіць ад старажытнага насельніцтва Пярэдняй Азіі. Паходжанне ўзыходзіць да жыхароў Асірыйскай імперыі. Непасрэднымі продкамі сучасных асірыйцаў з'яўляюцца жыхары Месапатаміі, якія размаўлялі па-арамейску і прынялі ў I стагоддзі хрысціянства.

Асірыйцы
Сцяг Асірыі (з 1968)
Сцяг Асірыі (з 1968)
Саманазва Атураі
Колькасць 3 — 4.2 млн.
Рассяленне

 Ірак — 800.000[1]
 ЗША — 97 000[2]

 Сірыя — 70.300[3]

 Іран — 32.000[4]

 Турцыя — 15.000[5]

 Швецыя — 75.000[6]

 Аўстралія — 25.000[7]

 Расія — 13.700[8]

 Арменія — 7.500[9]
 Канада — 7.000[10]
 Грузія — 3.300[11]

 Украіна — 3.200[12]
Этнічныя мовы Chaldean Neo-Aramaic[d], Northeastern Neo-Aramaic[d] і акадская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Хрысціянства
Геаграфічна-моўная група Семіты
Блізкія этнасы

  Афразійская сям'я
  Семіцкая група

  Яўрэі, арабы, амхара

Асірыйцы славіліся сваёй ваяўнічасцю і жорсткасцю, а таксама высокаразвітай культурай і мастацтвам. У перыяд найвышэйшай сваёй магутнасці Асірыя распасціралася ад Міжземнага мора да Персідскага заліва, а таксама валодала землямі ў Малой Азіі і Егіпце.

Сучасныя асірыйцы размаўляюць на паўночна-ўсходніх новаарамейскіх мовах, якія ўваходзяць у семіцкую сям'ю. У месцах свайго спрадвечнага пражывання амаль усе асірыйцы былі дзвюх-, трох-, а часам і чатырох-моўныя, валодаючы апроч сваёй роднай мовы мовамі асяроддзя — арабскай, персідскай і/ці турэцкай. У дыяспары, дзе знаходзіцца цяпер большасць асірыйцаў, многія перайшлі на мовы новага асяроддзя. У другім-трэцім пакаленні многія асірыйцы ўжо не ведаюць сваёй этнічнай мовы, у выніку чаго шматлікія новаарамейскія мовы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Асірыйцы жывуць у Іране, Паўночным Іраку, Сірыі, Турцыі. Абшчыны асірыйцаў ёсць таксама ў Ліване, Расіі, ЗША, Швецыі, Грузіі, Арменіі, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Надзейныя даныя па колькасці асірыйцаў адсутнічаюць. Агульная колькасць, па розных крыніцах, складае ад 350 тысяч да 4 мільёнаў чалавек[13].

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Main Page асірыйскай