Дзюсі

(Пасля перасылкі з Атол Дзюсі)

Дзю́сі (англ. Ducie) — атол на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі астравы Піткэрн. Плошча сушы — 0,7 км².

Дзюсі
англ. Ducie
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча0,7 км²
Найвышэйшы пункт4,6 м
Размяшчэнне
24°41′ пд. ш. 124°47′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Піткэрн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РэгіёнБрытанскія заморскія тэрыторыі
Дзюсі (Ціхі акіян)
Дзюсі
Дзюсі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода і геаграфія правіць

Атол знаходзіцца ў 470 км ад вострава Піткэрн, складаецца з 4 каралавых астраўкоў — Акадыя, Пандора, Вествард і Эдвардс. Найбуйнейшы з іх — Акадыя (каля 55 га). Найвышэйшы пункт знаходзіцца на востраве Вествард (4,6 м). Агульная плошча сушы — 0,7 км².

У цэнтры атола месціцца лагуна глыбінёй да 16 м.

Сталых вадацёкаў і крыніц пітной вады на паверхні астравоў няма.

Расліннасць бедная, прадстаўлена хмызнякамі і рэдкімі гаямі дрэва Heliotropium foertherianum. Каралы ў лагуне мёртвыя. Як мяркуюць, пад час штармоў адбыўся прыток халоднай вады, якая іх загубіла.

Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны. Сезонная розніца тэмператур не перавышае 7 °C.

На астравах гняздуюцца птушкі, у тым ліку каля 70 % усіх экзэмпляраў буравеснікападобнай птушкі Pterodroma ultima. У хмызняках жывуць яшчаркі — белапузыя сцынкі. Адзіны сысун — палінезійскі пацук, аднак яго пагалоўе было амаль цалкам знішчана ў мэтах аховы птушак.

Лагуну насяляе 138 відаў рыб. Астравы таксама наведваюць марскія чарапахі.

Гісторыя правіць

Атол Дзюсі быў адкрыты 26 студзеня 1606 г. іспанскім мараплаўцам П. Ф. дэ Кірасам. 16 сакавіка 1791 г. паўторна адкрыты брытанцам Эдвардам Эдвардсам, які на судне «Пандора» безвынікова шукаў паўстанцаў з «Баўнці» (гл. астравы Піткэрн).

У 1867 г. амерыканскі ўрад рэкамендаваў сваім грамадзянам браць атол у валоданне для здабычы гуана. Але ў 1893 г. ён быў анэксаваны Вялікабрытаніяй.

Дзюсі шмат разоў наведваўся маракамі і вучонымі, аднак застаўся бязлюдным. У 1961 г. было рэкамендавана зрабіць яго «востравам для навукі», а пазней — надаць статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Галерэя правіць

Спасылкі правіць