Афонсу IV

кароль Партугаліі (1325—1357)

Афонсу IV Храбры (парт.: Afonso IV «o Bravo»; 8 лютага 1291, Лісабон — 28 мая 1357, Лісабон) — кароль Партугаліі і Алгарві з 7 студзеня 1325 па 28 мая 1357 года, з Бургундскай дынастыі. Сын караля Дыніша I і Ізабелы Арагонскай.

Афонсу IV
манарх Партугаліі
7 студзеня 1325 — 28 мая 1357
Папярэднік Дыніш I[d]
Пераемнік Педру I Справядлівы
Нараджэнне 8 лютага 1291(1291-02-08)[1][2][…]
Смерць 28 мая 1357(1357-05-28)[1] (66 гадоў) ці 29 мая 1357(1357-05-29) (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Дыніш I[d]
Маці Святая Ізабэла Партугальская
Жонка Беатрыса Кастыльская[3]
Дзеці Марыя Партугальская[d], Педру I Справядлівы, Элеанора Партугальская, Maria Afonso de Borgoña, Bâtarde de Portugal[d][4] і Isabel of Portugal[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіраванне правіць

Перш чым заняць прастол, Афонсу доўга ваяваў са сваім бацькам. Стаўшы каралём, ён варагаваў са сваім пабочным братам Афонсу Санчэсам. Справа дайшла да ўзброеных сутыкненняў. Нарэшце, каралева Ізабела прымірыла іх. Кароль перастаў падазраваць брата і нават пасябраваў з ім.

Аказваў падтрымку простаму народу і падчас страшнага землетрасення ў 1344 годзе, і ў гады эпідэміі чумы, якая пракралася ў краіну ў 1348 годзе.

Сям’я правіць

У 1309 годзе ажаніўся з прынцэсай Беатрыс (1293—1359), дачкой караля Кастыліі Санча IV. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 7 дзяцей:

У старасці Афонсу перажыў цяжкую сварку са сваім сынам і спадчыннікам Педру з-за жаніцьбы апошняга на Інес дэ Кастра. Інес дэ Кастра была забіта набліжанымі Афонсу IV 7 студзеня 1355 года.

Зноскі

  1. а б Afonso IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alfons IV de Portugal // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі правіць