Афрыкаанс — мова заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. У выніку цеснага кантакту з няроднасным моўным асяроддзем, а таксама пад уплывам незвычайных прыродных умоў і новых сацыяльных адносін, афрыкаанс набыла некаторыя асаблівасці, дзякуючы якім яе можна лічыць у пэўнай меры афрыканскай мовай.

Афрыкаанс
      Афрыкаанс — мова большасці насельніцтва      Афрыкаанс — мова меншасці насельніцтва
      Афрыкаанс — мова большасці насельніцтва      Афрыкаанс — мова меншасці насельніцтва
Саманазва Afrikaans
Вымаўленне [afriˈkɑːns]
Краіны Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Намібія, Батсвана, Замбія, Зімбабвэ
Афіцыйны статус Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Арганізацыя, якая рэгулюе Taalkommissie[d]
Агульная колькасць носьбітаў L1: 7.2 млн чалавек (2016)
L2: 10.3 млн чалавек (2011)
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
германскія мовы
Заходнегерманскія мовы
Franconian[d]
Ніжнефранкскія мовы
Афрыкаанс
Пісьменнасць лацініца (афрыкаанскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 афр 070
ISO 639-1 af
ISO 639-2 afr
ISO 639-3 afr
WALS afr
Ethnologue afr
Linguasphere 52-ACB-ba
LINGUIST List afr
ABS ASCL 1403
IETF af
Glottolog afri1274
Вікіпедыя на гэтай мове

Афрыкаанс з’яўляецца адной з адзінаццаці афіцыйных моў ПАР, таксама шырока распаўсюджана ў Намібіі.

Гісторыя правіць

Афрыкаанс пачала фарміравацца на Каапскім паўвостраве, калі ў 1652 г. тут з’явілася першае сталае галандскае паселішча. Яно было заснавана для забеспячэння прэснай вадой і правіянтам караблёў Галандскай Ост-Індскай Кампаніі, якія накіроўваліся ў Паўднёва-Усходнюю Азію. Акрамя выхадцаў з розных правінцый Нідэрландаў, якія складалі прыблізна палавіну ад агульнага ліку каланістаў, насельніцтва пасёлка было прадстаўлена немцамі, фламандцамі, аўстрыйцамі, англічанамі, партугальцамі і інш. У канцы 17 стагоддзя сюды перасялілася пэўная колькасць французскіх гугенотаў.

Белыя пасяленцы павінны былі дзяліць тэрыторыю разам з мясцовым насельніцтвам: готэнтотамі і бушменамі. Праз некалькі гадоў значная колькасць мясцовых жыхароў ужо працавала ў каланістаў у якасці перакладчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых, адначасова асвойваючы звычаі і мову белых, і на пэўным сацыяльным узроўні станавіліся часткай еўрапейскай абшчыны. Кампанія была зацікаўлена ў менавым гандлі з готэнтотамі, і таму мясцовай адміністрацыі было забаронена забіраць іх у рабства. Па гэтай прычыне на Каап пачалі завозіць рабоў з Анголы і Гвінеі, а затым з Мадагаскара і з Нідэрландскай Індыі.

Нягледзячы на шматнацыянальны склад насельніцтва, і вялікую долю немцаў і французаў у ім, змешвання моў не адбывалася, бо, у адпаведнасці з цвёрдай моўнай палітыкай Кампаніі, нідэрландская мова прызнавалася адзінай мовай адукацыі, царквы, судаводства і афіцыйных дакументаў. Аднак гутарковая мова пастаяннага насельніцтва калоніі ўжо на ранніх этапах існавання паселішча стала праяўляць значныя адрозненні ад нідэрландскай.

У пачатку ХІХ стагоддзя Каапская калонія была канчаткова далучана да Брытанскай імперыі. Англічане імкнуліся правесці поўную асіміляцыю каланістаў шляхам навязвання англійскай культуры і мовы. Дадзеная палітыка вылілася ў масавае перасяленне бураў у глыб краіны, дзе яны заснавалі рэспублікі Трансвааль і Аранжавую. Афіцыйнай мовай у іх была абвешчана нідэрландская. Барацьба супраць брытанскага панавання стымулявала рост нацыянальнай самасвядомасці бураў і сцвярджэнне ідэі аб самабытнасці іх мовы і культуры.

Гл. таксама правіць