Афрыканская армія (Іспанія)

Афрыканская армія (ісп.: Ejército de África, араб. الجيش الإسباني في أفريقيا‎‎) альбо Мараканскі армейскі корпус (ісп.: Cuerpo de Ejército Marroquí) — кантынгент іспанскіх войскаў у Іспанскім Марока. Існаваў з канца XIX стагоддзя да здабыцця краінай незалежнасці ў 1956 годзе.

Афрыканская армія
Гады існавання з канца XIX стагоддзя да 1956 года
Краіна Іспанія/Другая Іспанская Рэспубліка/Іспанія Іспанія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Іспаніі (з 1937)
Уваходзіць у
Тып від узброеных сіл
Дыслакацыя
Удзел у Першая мелільская кампанія, Другая мелільская кампанія, Рыфская вайна, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вайна Іфні

Гісторыя правіць

Марока была бліжэйшай іспанскай каланіяльнай тэрыторыяй. Яшчэ з XV стагоддзя Іспанія ўтрымоўвала гарнізоны ў сваіх двух мараканскіх прыбярэжных анклавах Мелілья і Сеута[1]. Сама Афрыканская армія як пастаянная армейская арганізацыя ўзнікла са стварэннем у 1893 годзе 1-га афрыканскага пяхотнага палка (ісп.: Regimiento de África N° 1)[2].

Пасля Мелільскай кампаніі 1909—1910 гадоў іспанцы пачалі прасоўвацца ўглыб краіны за межы сваіх прыбярэжных уладанняў. Была створана мясцовая паліцыя (ісп.: Policia Indigena), якая складалася з тутэйшага насельніцтва[3]. Гэтыя сілы паслужылі асновай для стварэння ў 1911 годзе «Рэгуларэс» (ісп.: Regulares) — мараканскіх пяхотных і кавалерыйскіх часцей. Падраздзяленні ўзначальвалі іспанскія афіцэры[4].

У 1921 годзе тут пачалося буйное паўстанне супраць іспанскага і французскага панавання. У рэшце рэшт, мяцежныя сілы былі разгромлены, але з вялікай цяжкасцю і стратамі для каланіяльных дзяржаў.

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Афрыканская армія адыграла важную ролю для фракцыі нацыяналістаў. Тут, у Марока, антыўрадавыя войскі ўзначаліў Франсіска Франка, які ў 1939 годзе стаў лідарам Іспаніі і ўсталяваў у краіне аўтарытарную дыктатуру.

Склад правіць

У 1920—1930-я гады гарнізон Іспанскага Марока быў прадстаўлены фарміраваннямі, набраных як з мясцовага насельніцтва, так і з жыхароў метраполіі. У прыватнасці, у склад Афрыканскай арміі ўваходзілі падраздзяленні «рэгуларэс», «Тырадорэс дэ Іфні», абарыгеннай жандармерыі, Замежнага легіёна, а таксама сем пяхотных батальёнаў, шэсць кавалерыйскіх эскадрылляў і шэсць артылерыйскіх батарэй з мацерыковай Іспаніі, якія накіроўваліся на службу ў Афрыку на ратацыйнай аснове[5].

Зноскі

  1. Bueno, Jose (1990). Uniformes de las Unidades Militares de la Ciudad de Melilla. pp. 1–23. ISBN 84-86629-26-8.
  2. Bueno, Jose (1990). Uniformes de las Unidades Militares de la Ciudad de Melilla. p. 25. ISBN 84-86629-26-8.
  3. Bueno, Jose (1990). Uniformes de las Unidades Militares de la Ciudad de Melilla. p. 39. ISBN 84-86629-26-8.
  4. Bueno, Jose (1989). Los Regulares. p. 41. ISBN 84-86629-23-3.
  5. de Quesada, Alejandro (20 May 2014). The Spanish Civil War 1936-39 (1). p. 14. ISBN 978-1-78200-782-1.