Ачхой-Мартан
Ачхо́й-Марта́н (руск.: Ачхой-Мартан, чач.: ӏашхой-Марта, Тӏаьхьа-Марта) — горад (да 2023 года сяло) у Расіі, цэнтр Ачхой-Мартанаўскага раёна Чачні.
Сяло
| ||||||||||||||||||||
Назва правіць
Назва паходзіць ад ракі Ачхой і больш вялікай ракі Мартанга, дзе знаходзіцца большая частка паселішча.
Размяшчэнне правіць
Ачхой-Мартан знаходзіцца на захад ад горада Грозны на адлегласці каля 50 км. Праз паселішча цякуць рэкі Ачхой і Мартанга.
Гісторыя правіць
Час заснавання невядомы. Напэўна існаваў у XIX стагоддзі. У 1944 годзе з-за высялення чачэнцаў паселішча было перайменавана ў Навасельскае. Пасля аднаўлення ЧІАССР і вяртання чачэнцаў сяло ізноў займела старую назву Ачхой-Мартан.
У лютым 2023 года сяло Ачхой-Мартан атрымала статус горада.
Насельніцтва правіць
Насельніцтва каля 21 600 чалавек. Асноўным народам з’яўляюцца чачэнцы.
Прамысловасць правіць
У паселішчы займаюцца земляробствам. Гэта асноўны занятак жыхароў. Ёсць жывёлагадоўля.
Вядомыя ўраджэнцы правіць
- Бета — таварыш імама Шаміля.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.