Аэрапо́рт (аэра — паветра) — комплекс збудаванняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўвання паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаванні і неабходнае абсталяванне.

Мюнхенскі аэрапорт уначы

Адным з самых першых аэрапортаў свету стаў Кёнігсбергскі аэрапорт Дэвау, які адкрыўся ў 1919 годзе.

Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты не маюць узлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.

Міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыццяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].

Аэрадром правіць


 
Аэрапорт Даласа, выгляд зверху

Аэрадром складаецца з лётнага поля (узлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), перон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіравання паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасвятлотэхнічная, метэаралагічная, штурманская і г.д.).

Комплекс абслугоўвання карыснай нагрузкі правіць

Аэравакзальны комплекс правіць

 
Тэлескапічны трап, прыстыкаваны да борта. Пад трапам бачная сістэма вентылявання салона.

Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўвання пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакідання аэрапорта:

  • прадстаўніцтвы авіякампаній;
  • служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
  • службы бяспекі;
  • багажная служба;
  • службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
  • розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т.п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю перыёдыкай і сувенірамі, крамы, і г.д.

Грузавы комплекс. правіць

Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і механізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнерах.

Клас аэрапорта правіць

Клас аэрапорта вызначаецца гадавым аб'ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць з яго, у тым ліку транзітных пасажыраў (з перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).

Класіфікацыя аэрапортаў у залежнасці ад гадавога аб'ёму пасажырскіх перавозак:

Клас аэрапорта Гадавы аб'ём
пасажырскіх перавозак,
тыс. чалавек
I 10000-7000
II 7000-4000
III 4000-2000
IV 2000—500
IV 500—100

Аэрапорты з гадавым аб'ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазакласных, а з гадавым аб'ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да некласіфікаваных.

Некласіфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыццём УПП.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць