Аю-Даг, Мядзведзь-гара, (руск.: Аю-Даг, Медведь-гора, па-крымскататарску — Аюв Дагъ ці Ayuv Dağ) — гара ў Крыму паміж Артэкам і гарадскім пасёлкам Партэніт, каля 16 км на паўночны ўсход ад Ялты.

Мядзведзь-гара, выгляд з Артэку

Форма гары падобна на мядзведзя, які п'е ваду. Вышыня гары — 572 м.

Сёння на гары знаходзіцца заказнік дзяржаўнага значэння плошчай 527 гектараў.

Спасылкі правіць