Аўгуст Фердынанд Прускі
Аўгуст Фердынанд Прускі (ням.: August Ferdinand von Preußen; 23 мая 1730[1], Берлін — 2 мая 1813[1], Берлін) — прынц Прускі, прускі генерал.
Аўгуст Фердынанд Прускі | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: August Ferdinand von Preußen | ||||
|
||||
Нараджэнне |
23 мая 1730[1] |
|||
Смерць |
2 мая 1813[1] (82 гады) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Гогенцолерны | |||
Бацька | Фрыдрых Вільгельм I | |||
Маці | Сафія Даратэя Гановерская | |||
Жонка | Ганна Лізавета Луіза Брандэнбург-Швецкая[d][2] | |||
Дзеці |
сыны: Генрых, Крысціян, Луі Фердынанд, Паўль, Аўгуст дочкі: Фрыдэрыка, Луіза |
|||
Веравызнанне | лютэранства | |||
Дзейнасць | афіцэр | |||
Званне | генерал | |||
Узнагароды | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Фердынанд — малодшы сын караля Фрыдрыха Вільгельма I і яго жонкі Сафіі Даратэі Гановерскай, дачкі караля Вялікабрытаніі Георга I, і, адпаведна, малодшы брат Фрыдрыха Вялікага. Ужо ў 5 гадоў Фердынанд паступіў на службу ў пяхотны полк «Кронпрынц». У 1740 годзе брат прызначыў яго камандзірам старапрускага пяхотнага палка № 34.
У 1756 годзе Фердынанд атрымаў званне генерал-маёра і суправаджаў караля ў кастрычніцкай паездцы ў Саксонію і Багемію, а ў 1757 годзе браў удзел у ваенным паходзе ў Багемію і Сілезію, дзе біўся ў бітвах пад Брэслау і пры Лейтэне. У 1758 годзе па стане здароўя быў вымушаны звольніцца з арміі ў званні генерала інфантэрыі.
У гісторыю Фердынанд Прускі ўвайшоў таксама як заказчык палаца Бельвю ў Берліне і адзін з уладальнікаў палаца Фрыдрыхсфельдэ[3].
Нашчадкі правіць
27 верасня 1755 года Фердынанд ажаніўся з прынцэсай Ганнай Лізаветай Луізай Брандэнбург-Швецкай, дачкой маркграфа Фрыдрыха Вільгельма. У шлюбе нарадзіліся:
- Фрыдэрыка (1761—1773)
- Генрых (1769—1773)
- Луіза (1770—1836), замужам за князем Антоніем Радзівілам (1775—1833)
- Крысціян (1771—1790)
- Луі Фердынанд (1772—1806)
- Паўль (1776)
- Аўгуст (1779—1843)
Зноскі
- ↑ а б в г Lundy D. R. August Ferdinand Prinz von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Die Geschichte vom Schloss Friedrichsfelde (ням.). Gemeinschaft der Förderer von Tierpark Berlin und Zoologischem Garten Berlin e.V.. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 7 красавіка 2019.
Літаратура правіць
- Eduard Lange: Die Soldaten Friedrich’s des Grossen, H. Mendelssohn, 1853, S. 228 ff.
- Eugen Lennhoff, Oskar Posner, Dieter A. Binder: Internationales Freimaurerlexikon, Überarbeitete und erweiterte Neuauflage der Ausgabe von 1932, München 2003, 951 S., ISBN 3-7766-2161-3
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўгуст Фердынанд Прускі
- Перапіска Аўгуста Фердынанда Прускага з Фрыдрыхам Вялікім (фр.)