Аўліяр-Аладжынская бітва — бітва на Каўказскім ТВД (каля гор Аўліяр і Аладжа) у верасні-кастрычніку 1877 ў час руска-турэцкай вайны 1877—1878. Руская армія (М. Т. Лорыс-Мелікаў, 56 тыс. ч., 220 гарм.) пасля шэрагу беспаспяховых атак аладжынскіх вышыняў у канцы верасня 1877, абыйшла ўмац. пазіцыі турэцкай арміі (Мухтар-паша, 37 — 38 тыс. ч., 74 гарм.), а потым 15(3).10.1877 адначасовымі ўдарамі з фронту і тылу на працягу трох дзён атачыла і разбіла галоўныя сілы турэцкай арміі, рэшткі сіл адкінула да Карса.
Руска-турэцкая вайна, 1877—1878 |
---|
|
Дата |
20 верасня (2 кастрычніка) — 3 (15) кастрычніка 1877 |
Месца |
у 30 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Карса, Асманская імперыя |
Вынік |
перамога рускіх |
Праціўнікі |
|
Сілы бакоў |
56 тысяч чалавек, 220 гармат[1]
|
38 тысяч чалавек, 74 гарматы[1]
| |
Страты |
764 забітых (у т.л.- 23 афіцэра), 4707 параненых (у т.л.- 204 афіцэра), 107 палонных (у т.л.- 1 афіцэр). Усяго- 5578 чал. (у т.л.- 228 афіцэраў).
|
10 438 забітых і параненых, 8948 палонных (у т.л.- 2 дывізіённых, 5 брыгадных генералаў, 259 афіцэраў), 3000 дэзерцівала. Усяго- 22 386 чал. (у т.л.- 7 генералаў), 35 гармат, 2 сцяга, 3 значка.
| |
|
У час бітвы руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь.
Зноскі