Аўрам Гаркаві
Аўрам (Альберт) Якаўлевіч Гаркаві (אברהם אליהו הרכבי; 15 лістапада 1835, Навагрудак — 15 сакавіка 1919, Санкт-Пецярбург) — яўрэйскі вучоны-арыенталіст, семітолаг, бібліятэкар.
Аўрам Гаркаві | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1835[1] ці 15 лістапада 1835[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1919[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | бібліятэкар, гісторык, бібліёграф |
Навуковая сфера | усходазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Да 22-23 гадоў вывучаў толькі рабінскую літаратуру. Вучыўся ў Валожыне непрацяглы час, у віленскім рабінскім вучылішчы (з 1858) і на Усходнім факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (з 1863). Яшчэ ў вучылішчы пачаў друкаваць нататкі ў газетах «Hakarmel», «Hamelic», «Рассвет». Атрымаў ступені магістра, доктара гісторыі Усходу за працы «Казанні мусульманскіх пісьменнікаў пра славян і рускіх» (1868), «Пра першапачатковае месцазнаходжанне семітаў, індаеўрапейцаў і хамітаў» (1872). У 1868 годзе выехаў за мяжу, слухаў лекцыі па асірыялогіі і клінапісе ў Лепсіуса ў Берліне і Аперта ў Парыжы. Восенню 1870 становіцца дацэнтам у Пецярбургскім універсітэце, быў вымушаны з-за яўрэйскага паходжання пакінуць выкладанне.
3 1872 да канца жыцця загадваў аддзеламі яўрэйскай літаратуры і ўсходніх рукапісаў Публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Даследаваў і публікаваў рукапісы, складаў вопісы. Працаваў з калекцыяй Фірковіча. Публікаваў (з 1879) серыю помнікаў сярэдневяковай яўрэйскай і караімскай пісьменнасці. Зрабіў падрабязны вопіс усіх яўрэйскіх і араба-яўрэйскіх рукапісаў у бібліятэцы. Творы вучонага прысвечаны гістарычнай геаграфіі поўдня Расійскай імперыі, гісторыі Усходу, яўрэйскай этнаграфіі, палеаграфіі, філалогіі.
Патомны дваранін (1901). Член навуковых таварыстваў (Рускае археалагічнае, Рускае геаграфічнае, Санкт-Пецярбургскае філалагічнае, Маскоўскае таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі; Адэскае таварыства гісторыі і археалогіі, парыжскія Société Asiatique і Société des études juives, Deutsche Morgenländische Gesellschaft, Мекіцэ Нірдамім і інш.), член-карэспандэнт Мадрыдскай акадэміі. Узнагароджаны ордэнамі. Уваходзіў у Таварыства па распаўсюджанні асветы сярод яўрэяў у Расіі. Член праўлення пецярбургскай «абшчыны», член гаспадарчага камітэта, габай і вучоны стараста Вялікай харальнай сінагогі.
У пачатку лістапада 1918 на Садовай вуліцы яго збіў грузавік, вучоны атрымаў цяжкія траўмы. Пахаваны на яўрэйскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Зноскі
- ↑ Abraham Harkavy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Сотрудники Российской национальной библиотеки
Літаратура правіць
- ДГМ. Гаркави, Авраам (Альберт) Яковлевич // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- Гаркаві Аўрам Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мн., 1997. — Т. 5. — С. 60
- Пяткевіч, А. Людзі культуры Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, ГрДУ, 2000. — С. 60-61