Аўсец апушаны
від раслін
(Пасля перасылкі з Аўсец пушысты)
Аўсе́ц апушаны[3] (Helictotrichon pubescens) — від кветкавых раслін роду Аўсец (Helictotrichon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Аўсец апушаны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 120 см. Лісце чаргаванае, простае, вузкае, сядзячае, з гладкім краем, каротка апушанае. Кветкавыя каласкі даўжынёй 12—17 мм, складаюцца з 2—4 кветак, з валасістымі асцюкамі і сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. На ніжняй кветкавай лускавінцы маюцца 2 зубцы і доўгі асцюк цёмна-бурага колеру. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая. Расце на лугах, часам у сухіх хвойных лясах, на адхонах чыгуначных насыпаў. Утвараюць дзярнінкі. Цвіце ў маі—чэрвені.
Кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Кім Г. А. Аўсец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 170. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Овсец пушистый — Helictotrichon pubescens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Helictotrichon pubescens (Huds.) Pilg. (Овсец пушистый) // ИАС «ООПТ России» (руск.)